Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лібію заклікаюць справядліва судзіць кіраўніка спэцслужбаў Кадафі


Абдула эс-Сэнусі пасьля прылёту на лётнішча ў Трыпалі, 5 верасьня 2012
Абдула эс-Сэнусі пасьля прылёту на лётнішча ў Трыпалі, 5 верасьня 2012

Абдула Ас-Сэнусі быў арыштаваны ў Маўрытаніі ў сакавіку паводле абвінавачаньня ў незаконным ўездзе ў краіну, а ў сераду быў выдадзены Лібіі

ЗША і міжнародныя праваабарончыя арганізацыі заклікалі ўлады Лівіі забясьпечыць правядзеньне справядлівага суду над былым кіраўніком лібійскай выведкі Абдулом ас-Сэнусі, што займаў пасаду пры зрынутым дыктатары Муамары Кадафі. У сераду Маўрытанія перадала яго Лівіі.

Прадстаўнік Дзярждэпартаменту ЗША Патрык Вэнтрэл заявіў, што лібійскія ўлады павінны забясьпечыць бясьпеку ас-Сенусі, гуманнае абыходжаньне з ім і судзіць яго ў адпаведнасьці зь міжнароднымі прававымі нормамі.

Арганізацыя Human Rights Watch заклікала Трыпалі да супрацоўніцтва з Міжнародным крымінальным судом, які выдаў ордэр на арышт экс-кіраўніка лібійскіх спэцслужбаў у чэрвені мінулага годау – ў сувязі з выстаўленымі яму абвінавачаньнямі ў злачынствах супраць чалавечнасьці.

Ас-Сэнусі быў арыштаваны ў Маўрытаніі ў сакавіку паводле абвінавачаньня ў незаконным ўездзе ў краіну. У Лібіі яго вінавацяць у злачынствах, учыненых за гады яго працы пры Кадафі.

У Францыі Абдула ас-Сэнусі прысуджаны да пажыцьцёвага зьняволеньня – па справе аб зьбітым над тэрыторыяй Нігеру самалёце францускай авіякампаніі UTA ў 1989 годзе, калі загінулі 170 чалавек.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG