Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Агітацыйная кампанія ў рэгіёнах малазаўважная. На вуліцах рэдка можна ўбачыць выбарчыя пікеты.

На сустрэчы з кандыдатамі людзі ідуць неахвотна Адказваючы на пытаньне наконт прычынаў гэтага, многія апазыцыйныя кандыдаты спасылаюцца на перашкоды, якія чыняць ім мясцовыя ўлады.

У Горадні ў кандыдата па Гарадзенскай Занёманскай акрузе № 49 Зьмітра Бандарчука, якога падтрымлівае грамадзкая кампанія «Гавары праўду», за ноч зьніклі ўсе расклееныя напярэдадні плякаты — 50 штук. Прычым плякаты былі расклееныя на рэклямных тумбах, якія адмыслова вызначаныя акруговай выбарчай камісіяй.

Зараз Бандарчук кажа, што ён у поўнай роспачы, бо ня ведае, што рабіць: альбо расклейваць рэшту плякатаў ізноў на тумбы, альбо пакінуць іх для выбарчых участкаў, каб у дзень галасаваньня выбарцы маглі хоць пабачыць ягоны здымак і азнаёміцца зь біяграфіяй.

«Іду пісаць заяву ў міліцыю, каб зафіксавалі факт вандалізму...»

Зьміцер Бандарчук

Зьміцер Бандарчук

Бандарчук: «У акруговай камісіі кажуць, што яны ніякіх загадаў не давалі, каб здымаць плякаты. Таму іду пісаць заяву ў міліцыю, каб зафіксавалі гэты факт. Лічу, што не выпадкова, калі ўсе 25 тумбаў за адну ноч пачысьцілі».

Кандыдат ад АГП па Паўночнай гарадзенскай акрузе Юры Істомін распавядае, што месцы пад пікеты ў акрузе выдзеленыя практычна там, дзе выгульваюць сабак.

Ён кажа, што кандыдат ад улады мае магчымасьць сустракацца ў працоўных калектывах, а яму такой магчымасьці не даюць, нягледзячы на тое, што ён таксама зьвяртаўся ў працоўныя калектывы зь пісьмовымі просьбамі.



Кандыдат ад АГП: «Фактычна мяне пазбавілі сустрэчаў з выбарцамі...»

Юры Істомін

Юры Істомін

Істомін: «Я накіроўваў лісты ў працоўныя калектывы, і зараз прыходзяць ужо адказы: то, маўляў, у гэты час мы ня можам, і г.д. Фактычна мяне пазбавілі сустрэчы з выбарцамі ў працоўных калектывах. А кандыдат, які ідзе ад улады, гэта робіць. Я ведаю, што ён выступаў на бацькоўскіх сходах у школах і іншых месцах».

Кандыдат ад АГП па Паўночнай гарадзенскай акрузе Юры Істомін распавядае, што месцы пад пікеты ў акрузе выдзеленыя практычна там, дзе выгульваюць сабак.

Рэдактар Бярозаўскай раённай газэты «Маяк» Аляксандар Іваноў адмовіўся публікаваць тэкст кандыдата ў дэпутаты Валянціна Лазарэнкава. Аднак пасьля скаргі ў акруговую камісію рэдактар перадумаў.

Кандыдат Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), якога падтрымлівае грамадзянская кампанія «Гавары праўду», Валянцін Лазарэнкаў балятуецца па Івацэвіцкай акрузе № 11. Гэта Івацэвіцкі раён і частка Бярозаўскага з горадам Белаазёрскам. Кандыдат распавёў пра адмову друкаваць ягоны выбарчы тэкст у Бярозаўскай раёнцы:

«Я зьвярнуўся да кіраўніка раённай газэты спадара Іванова. Той патлумачыў, што ня можа надрукаваць мае матэрыялы, бо я спасылаюся на прыклад, што зь людзей аднаго дома бяруць паперкі пра тое, што яны не павінны выходзіць на гаўбцы, бо гэта ёсьць пагроза жыцьцю. Ён кажа, што гэты матэрыял „не адпавядае рэчаіснасьці“. І прапанаваў мне прывесьці першасныя дакумэнты па гэтым выпадку. Я зьвярнуў ягоную ўвагу, што Выбарчы кодэкс прадугледжвае такія моманты і ўсю адказнасьць за недакладнасьці нясе той, хто друкуе. Ён сказаў, што пакуль не прынясу гэтыя дакумэнты, то ён усё роўна друкаваць ня будзе».

Пасьля размовы з рэдактарам мясцовай газэты ў Бярозе Валянцін Лазарэнкаў паехаў у Івацэвічы, дзе выклаў сытуацыю сакратару акруговай камісіі:

Чаму кандыдат пакрыўдзіўся на «жарт» рэдактара раёнкі?

«Яна патэлефанавала гэтаму рэдактару і паведаміла, што ён парушае заканадаўства, і прачытала яму артыкулы з Выбарчага кодэксу. На што рэдактар ёй адказаў, што ён пажартаваў зь мяне! Нішто сабе жарты...»

Валянцін Лазарэнкаў кажа, што з-за «жарту» рэдактара ён праехаў каля ста кілямэтраў і страціў некалькі гадзін свайго часу.
XS
SM
MD
LG