Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выбары: пра што гавораць людзі ля пікетаў


Кандыдат у дэпутаты ад руху «Гавары праўду» Тацьцяна Караткевіч правяла першы перадвыбарчы пікет. Удзел у агітацыйнай акцыі прынялі і тыя прэтэндэнты, якіх не зарэгістравалі кандыдатамі ў Цэнтравыбаркаме.

Тацьцяна Караткевіч — адзіная з удзельнікаў першага этапу выбарчай кампаніі ад «Гавары праўду», каго зарэгістравалі кандыдатам у дэпутаты. Пікет каля менскага супэрмаркету «Карона» быў прысьвечаны тэме новага курсу беларускага рубля і беларускай палітыкі, паведаміла «Свабодзе» Тацьцяна Караткевіч:

«Гэта наш першы пікет — дэпутатаў „Грамадзянскай дамовы“ і мяне, Тацьцяны Караткевіч. Тэма яго — новы курс, у двух сэнсах. Мы запытваем у грамадзян, ці вераць яны ў сказанае ўладамі на пачатку тыдня, што курс беларускага рубля ня зьменіцца, застанецца 8400. Ніхто зь людзей ня верыць. Другое — мы кажам, што патрэбны новы курс. Неабходна, каб у аснову працы ўлады леглі новыя прынцыпы — гэта інтарэсы выбарцаў».

Наведнікі супэрмаркету «Карона» па-рознаму ставіліся да агітацыйнага пікету: збольшага праходзілі міма, некаторыя цікавіліся, але ў выніковасьць выбараў спадзяваньняў выказвалі мала. Гутару зь людзьмі.

Карэспандэнтка: «Ці цікавіцеся вы выбарчай кампаніяй?»

Спадарыня: «Не, бо ні ўва што ня веру».

Карэспандэнтка: «Ці будзеце ўдзельнічаць у выбарах, ці верыце ў іх?»

Юнак: «Не, ня веру. А ўдзельнічаць... Ну, калі час будзе, то паўдзельнічаю».

Карэспандэнтка: «Ці задаволены вы тым, як праходзіць выбарчая кампанія, ці цікавіцеся вы ёй?»

Спадар: «Я цікаўлюся тым, каб у нашай Беларусі было больш багатых людзей і ў дэпутаты вылучаліся больш багатыя людзі, а ня бедныя. Беднасьць нічога добрага ня дасьць».

Карэспандэнтка: «А ці можа такі чалавек свабодна быць вылучаным у кандыдаты, быць абраным, актыўна ўдзельнічаць у жыцьці краіны, як вы лічыце?»

Спадар: «Думаю, што гэта вельмі індывідуальна і залежыць ад самога чалавека. Калі кожны будзе нешта рабіць, то і ў краіне будзе зьмяняцца да лепшага».

Удзел у перадвыбарчым пікеце Тацьцяны Караткевіч прынялі таксама іншыя прэтэндэнты на кандыдатаў у дэпутаты ад кампаніі «Гавары праўду», якіх не зарэгістравалі ў ЦВК. Гаворыць адзін зь лідэраў кампаніі Андрэй Дзьмітрыеў:

«Мы таксама паказваем людзей, якія правялі вялікую працу, але іх не зарэгістравалі. Усё роўна, мы ідзем адной камандай. Мы кажам людзям, што калі не адбудуцца перамены, то яны гэта ўжо адчуюць у наступным годзе, мы паказваем, які, мажліва, будзе курс. Таму ад сёньняшняга дня кампанія „Гавары праўду“ распачынае сэрыю пікетаў, і пачатак — гэты пікет Тацьцяны Караткевіч».

Тацяна Караткевіч

Тацяна Караткевіч





XS
SM
MD
LG