Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: гадавіна пачатку вайны ў Грузіі і дзень нараджэньня а.Аляксандра Надсана


а. Аляксандр Надсан, беларускі грэка-каталіцкі сьвятар, апостальскі візытатар для беларусаў-каталікоў у замежжы, дырэктар Беларускай бібліятэкі і музэю імя Францішка Скарыны ў Лёндане

а. Аляксандр Надсан, беларускі грэка-каталіцкі сьвятар, апостальскі візытатар для беларусаў-каталікоў у замежжы, дырэктар Беларускай бібліятэкі і музэю імя Францішка Скарыны ў Лёндане

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі 8 жніўня.

Ужо сёньня: гадавіна пачатку расейска-грузінскай вайны і дзень нараджэньня айца Аляксандра Надсана

НАДВОР’Е:

Па ўсёй краіне сонечна, без ападкаў, у Гомелі — +25 ± 26, на астатняй тэрыторыі краіны +17 ±19.

У БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ

Менск, у нацыянальным прэсавым цэнтры пройдзе прэсавая канфэрэнцыя, прысьвечаная санітарна-эпідэміялагічнаму становішчу ў краіне. Пачатак у 12.30.

Менск, пачнецца 2-і міжнародны турнір па футболе памяці Юрыя Курненіна на прызы менскага клюбу «Дынама» і Беларускай федэрацыі футболу. Цырымонія адкрыцьця адбудзецца на стадыёне «Дынама-Юні» (вул. Вышалескага, 4а). Пачатак у 17.00.

Масква. Адбудуцца перамовы прэзыдэнтаў Расеі і Армэніі Ўладзімера Пуціна і Сэржа Саркісяна.

Лёндан, працяг летніх алімпійскіх гульняў.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:

1655 ― захоп маскоўскім войскам сталіцы ВКЛ ― Вільні

1815 — Напалеон адправіўся ў ссылку на востраў Сьвятой Алены

1945 — Другая Сусьветная вайна: СССР аб’явіў вайну Японіі 1949 — у Стразбуры адкрылася першая сэсія Рады Эўропы.

1966 — У Кітаі абвешчаны пачатак «культурнай рэвалюцыі»

1990 — Ірак анэксаваў Кувэйт, што хутка прывяло ды вайны ў Пэрсыдзкай затоцы

1974 — Прэзыдэнт ЗША Рычард Ніксан абвясьціў, што сыходзіць у адстаўку ў сувязі з уотэргейцкім скандалам.

2006 ― усталяваныя дыпляматычныя зносіны паміж Беларусьсю і Чарнагорыяй

2008 ― пачатак баявых дзеяньняў Грузіі ў Паўднёвай Асэтыі, якія мелі наступствам расейска-грузінскую вайну

2008 ― адкрыцьцё Гульняў 29-й Алімпіяды ў Пэкіне

У гэты дзень нарадзіліся:

1879 ― Эмільяна Сапата, мэксыканскі рэвалюцыянэр

1882 ― Уладзіслаў Старэвіч, рэжысэр-аніматар беларускага паходжаньня

1926 ― Аляксандар Надсан, беларускі грэка-каталіцкі сьвятар, апостальскі візытатар для беларусаў-каталікоў у замежжы, дырэктар Беларускай бібліятэкі і музэю імя Францішка Скарыны ў Лёндане

У гэты дзень памерлі:

1530 ― Канстанцін Астроскі, гетман ВКЛ

1780 ― Тадэвуш Рэйтан, ваенны і палітычны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага

1977 ― Леў Гарошка, беларускі сьвятар, рэлігійны і грамадзкі дзяяч

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

Мужчына яшчэ не прайграў, калі пацярпеў паразу. Ён прайграў, калі здаўся.
Рычард Ніксан

ГОД ТАМУ Ў ЗАГАЛОЎКАХ НА САЙЦЕ «СВАБОДЫ»:

Натальля Радзіна папрасіла палітычнага прытулку ў Літве
Бітва паміж Масквой і Дэлі за «Беларуськалій»
Алесь Бяляцкі: «Зьмены непазьбежныя»
Стукачы Вільні
«Народную волю» аштрафавалі на 14 мільёнаў

XS
SM
MD
LG