Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэдакцыя "Народнай Волі" мусіць выплаціць дзяржаве 14 мільёнаў рублёў — так пастанавіў Вышэйшы гаспадарчы суд.

Штраф быў вынесены за тое, што, на думку Міністэрства інфармацыі, няправільна ставіцца дата на першай паласе газэты

Рэдакцыя не зьбіраецца абскарджваць прысуд, паведамляе "Наша Ніва".
Адвакат Гары Паганяйла пракамэнтаваў сёньняшні працэс: "Такі самы штраф, як і ў "Нашай Нівы". Таксама замест 500 мінімальных заробкаў — 400. Сэнсу абскарджваць прысуд я не бачу: гэта чыстая фармальнасьць. Вярхоўны суд проста перагледзіць справу і не стане нічога мяняць. Нагоды для штрафу таксама фармальныя, таму мы можам сьцьвярджаць, што супраць нас дзяржава увяла эканамічныя санкцыі. Як бачым, незалежныя выданьні папаўняюць бюджэт на 14 мільёнаў кожная".

Нагадаем, што супраць газэты "Народная Воля" была распачатая адміністратыўная справа за шматразовыя парушэньні заканадаўства цягам года. Пад парушэньнямі маюцца на ўвазе папярэджаньні, якія атрымлівала газэта.

Як і ў выпадку з "Нашай Нівай" паведамленьне пра пачатак адміністратыўнай справы прыйшло напярэдадні суду аб закрыцьці выданьня.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG