Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЭЗ хоча прытушыць крызіс новым шматмільярдным уліваньнем



Прэм'ер-міністар Гішпаніі Мар'яна Рахой, прэзыдэнт Францыі Франсуа Алянд і канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель слухаюць, як прэм'ер-міністар Італіі Марыё Монці прамаўляе па выніках іх сёньняшняй сустрэчы ў Рыме. Рым, 22 чэрвеня, 2012.

Прэм'ер-міністар Гішпаніі Мар'яна Рахой, прэзыдэнт Францыі Франсуа Алянд і канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель слухаюць, як прэм'ер-міністар Італіі Марыё Монці прамаўляе па выніках іх сёньняшняй сустрэчы ў Рыме. Рым, 22 чэрвеня, 2012.

Нямеччына, Францыя, Італія і Гішпанія прапануюць краінам ЭЗ скінуцца па 1% ад ВУП – на антыкрызіснае ўліваньне ў эканоміку.

У Рыме сёньня завяршылася сустрэча лідэраў чатырох найбуйнейшых краін эўразоны – Нямеччыны, Францыі, Італіі і Гішпаніі.

Яны дамовіліся вынесьці на абмеркаваньне саміту 27 краін ЭЗ, заплянаванага на канец наступнага тыдня , прапанову – вылучыць для стымуляваньня эканамічнага росту краін рэгіёну суму роўную 1% ад сумарнага аб'ёму Эўразьвязу. На сёньня гэта – 120-130 мільярдаў эўра.

Для параўнаньня, гэтая сума аналягічная аб'ёму гадавога бюджэту Эўрапейскага зьвязу: кожная краіна адлічвае ў яго 1% ад свайго гадавога ВУП.

Тым часам у Грэцыі прыняў прысягу новы кааліцыйны ўрад на чале з прэм'ер-міністрам Антонісам Самарасам. Гэты ўрад абяцае правесьці новыя перамовы з крэдыторамі, каб перагледзець ўмовы міжнароднай фінансавай дапамогі Афінам, але застацца, пры гэтым, у зоне эўра.

Да прысягі прывялі 16 міністраў новага ўраду, акрамя новага міністра фінансаў Васіліса Рапанаса. Той мае заступіць на пасаду ў суботу, пасьля таго, як дзейны міністар Гіоргас Заніяс вернецца зь Люксэмбургу, дзе ён прадстаўляе Грэцыю на сустрэчы міністраў фінансаў эўразоны.
XS
SM
MD
LG