Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гішпанія атрымае выгадны крэдыт на Эўразьвязу


На біржы ў Мадрыдзе, 08 чэрвеня 2012

На біржы ў Мадрыдзе, 08 чэрвеня 2012

Прэм’ер-міністар Гішпаніі Мар’ян Рахой выступіў на прэсавай канфэрэнцыі ў Мадрыдзе з падрабязнасьцямі адносна ўмоваў крэдытаў на 100 мільярдаў даляраў, якія Эўразьвяз паабяцаў выдзеліць гішпанскім банкам.

Рахой адзначыў, што сытуацыя ў Гішпаніі адрозная ад грэцкай, таму гаворка ідзе не пра ратаваньне краіны-банкрута, а толькі пра вельмі выгадную «крэдытную лінію» ў аб’ёме да 100 мільярдаў эўра, адкрытай для гішпанскіх банкаў. Атрымаўшы дапамогу, банкі, у сваю чаргу, адновяць паўнавартаснае фінансаваньне эканомікі.
«Мы карыстаемся даверам эўрапейскіх партнэраў, дзякуючы нашым намаганьням па барацьбе з крызысам. Таму нам і даюць крэдыт без якіх-небудзь умоў, якія абмяжоўваюць наш сувэрэнітэт у пытаньнях фінансаў», — патлумачыў Мар’ян Рахой.
Рахой прыняў нядаўна шэраг непапулярных захадаў: скараціў сацыяльныя выдаткі, панізіў заробак дзяржаўным службоўцам, дапамогу пры звальненьні, замарозіў пэнсіі і павялічыў падаткі. У ЭЗ гэтыя захады лічаць дастатковымі для барацьбы зь бюджэтным дэфіцытам і эканамічным крызысам.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG