Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня вырашаецца лёс Грэцыі


Манэта 1 эўра на фоне банкнотаў грэцкай драхмы, 14 чэрвеня 2012

Манэта 1 эўра на фоне банкнотаў грэцкай драхмы, 14 чэрвеня 2012

У Грэцыі — датэрміновыя парлямэнцкія выбары. Ад іх вынікаў можа залежаць лёс краіны ў эўразоне і далейшае разьвіцьцё пазыковага крызісу ў Эўропе.

Прыхільнікі і праціўнікі пагадненьня з Эўразьвязам аб фінансавай дапамозе маюць, паводле апытаньняў, прыкладна роўныя шанцы на перамогу.

Леварадыкальны блёк ΣΥΡΙΖΑ (СЫРЫЗА) ў выпадку сваёй перамогі абяцае скасаваць пагадненьне з Эўразьвязам, якое прадугледжвае жорсткія меры эканоміі ў Грэцыі і паспрабаваць дамовіцца аб новых умовах фінансавай дапамогі для пераадоленьня пазыковага крызісу.

Лідэр правацэнтрысцкай партыі «Новая дэмакратыя», якая выступае за пагадненьне з Эўразьвязам, Антоніс Самарас папярэджвае, што ў гэтым выпадку партнэры па ЭЗ вымусяць Грэцыю пакінуць эўразону і вярнуцца да нацыянальнай валюты — драхмы, што можа прывесьці да катастрафічных наступстваў.

Папярэднія выбары ўсяго 2 месяцы таму завяршыліся патам: ні адна з палітычных сілаў не змагла сфармаваць урад.

Эўрапейскія лідэры перад выбарамі неаднаразова выказваліся за тое, каб Грэцыя заставалася ў эўразоне. Канцлер Нямеччыны Ангела Меркель у суботу наўпрост заявіла пра важнасьць фармаваньн» ў Грэцыі кабінэту, які будзе строга выконваць умовы пагадненьня з ЭЗ.



Мітынг у падтрымку партыі "Новая дэмакратыя" у Афінах, 15 чэрвеня 2012

Мітынг у падтрымку партыі "Новая дэмакратыя" у Афінах, 15 чэрвеня 2012

XS
SM
MD
LG