Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Францыя: сацыялісты атрымаюць беспрэцэдэнтную ўладу


Сябры Руху маладых сацыялістаў сьвяткуюць абвяшчэньне вынікаў першага туру выбараў у Нацыянальную Асамблею. Парыж, штаб-кватэра Партыі Сацыялістаў, 10 чэрвеня 2012
Сябры Руху маладых сацыялістаў сьвяткуюць абвяшчэньне вынікаў першага туру выбараў у Нацыянальную Асамблею. Парыж, штаб-кватэра Партыі Сацыялістаў, 10 чэрвеня 2012

Аналітыкі, аднак, выказваюць сумневы ў гатовасьці саміх пераможцаў да рашучых дзеяньняў.

У Францыі — дзе сёньня праходзіць другі тур выбараў у ніжнюю палату парлямэнту — Нацыянальны сход – экзыт полы прадказваюць новую перамогу Сацыялістычнай партыі, чый прадстаўнік – Франсуа Алянд – быў нядаўна абраны прэзыдэнтам краіны. Чакаецца, што сацыялісты і іх блізкія саюзьнікі – «зялёныя» атрымаюць больш за палову мандатаў.

Улічваючы, што сацыялісты ўжо кантралююць верхнюю палату – Сэнат, і выканаўчую ўладу, перамога на выбарах у Нацыянальны сход сканцэнтруе ў іх руках найвялікшую ўладу за часы існаваньня партыі. Гэта дае магчымасьць учыніць радыкальныя крокі для пераадоленьня эканамічнага крызісу ў ЭЗ.

Аналітыкі, аднак, выказваюць сумневы ў гатовасьці саміх пераможцаў да рашучых дзеяньняў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG