Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Генпракурор: Пры Лукашэнку мы не даб’емся экстрадыцыі Бакіева


Такое меркаваньне сёньня выказала Генпракурор Кіргізстану Аіда Салянава, адказваючы на пытаньні дэпутатаў, чаму Кіргізстан ня можа дамагчыся экстрадыцыі з Беларусі экс-прэзыдэнта Курманбека Бакіева і яго брата Джаныша.


Аіда Салянава адказала, што Беларусь адмаўляецца выдаваць экс-прэзыдэнта па палітычных прычынах.

«Пакуль у Беларусі прэзыдэнтам застаецца Лукашэнка, мы не даб’емся экстрадыцыі Бакіева і яго прыхільнікаў. Да таго часу, пакуль у гэтай краіне да ўлады ня прыйдуць прагрэсіўныя сілы, мы ня зможам вярнуць экс-прэзыдэнта», — цытуе словы генэральнага пракурора кіргіскі сайт навінаў KNEWS.

Экс-прэзыдэнт Курманбек Бакіеў і яго брат Джаныш атрымалі прытулак у Беларусі, куды іх асабіста запрасіў кіраўнік дзяржавы.
XS
SM
MD
LG