Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фінляндыя крытыкуе супрацоўніцтва TeliaSonera з дыктатурамі


Хэйды Хаўтала (Heidi Hautala)
Хэйды Хаўтала (Heidi Hautala)
Такую заяву зрабіў афіцыйны Хэльсынкі. З крытыкай на адрас галоўнай паўдзяржаўнай тэлекамунікацыйнай кампаніі Швэцыі і Фінляндыі TeliaSonera (13,7% акцыяў у ёй належаць фінам, а 37,3% швэдам) выступіла міністар па справах супрацоўніцтва ў мэтах разьвіцьця Хэйды Хаўтала. Напярэдадні СМІ Швэцыі, а таксама іншых краінаў ЭЗ зьмясьцілі скандальныя публікацыі адносна супрацоўніцтва канцэрну зь беларускім КДБ, а таксама з спэцслужбамі Азэрбайджана, Казахстана, Узбэкістана, Таджыкістана.

Як заявіла Хэйды Хаўтала, TeliaSonera павінна несьці адказнасьць за свае дзеяньні. Нягледзячы на тое, што пад ціскам журналістаў ды грамадзкасьці кампанія апраўдвае свае дзеяньні тым, што дзейнічала ў рамках законаў краінаў-імпартэраў, гэтага аргумэнту ніяк не дастаткова. Кампанія ўсё ж мусіла заняць больш жорсткую пазыцыю ў гэтым пытаньні, бо размова ідзе пра краіны, дзе перасьледуецца апазыцыя, ігнаруецца вяршэнства права, дзе рэжымы выкарыстоўваюць усе тэхнічныя магчымасьці, каб пакараць сваіх апанэнтаў.

«Заканадаўства ёсьць вельмі праблематычным у такіх краінах як Беларусь, Азэрбайджан, Казахстан, сказала Хэйды Хаўтала ў размове з радыё Швэцыі, а таму фінскі ды швэдзкі ўрады павінны абмеркаваць сытуацыі і з кіраўніцтвам TeliaSonera, а таксама іншых кампаніяў, якія працуюць на рынках аўтарытарных постсавецкіх рэжымаў, з тым, каб вырвацца з гэтага вельмі няёмкага становішча, калі перадавыя тэхналёгіі выкарыстоўваюцца супраць дэмакратыі».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG