Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Адказнасьць за супрацу TeliaSonera з КДБ нясе і швэдзкі ўрад»


Такога меркаваньня прытрымліваецца генэральны сакратар «Швэдзкай амністыі» Ліз Бэрг.

У Швэцыі працягваецца скандал вакол супрацы галоўнай паўдзяржаўнай тэлекамунікацыйнай кампаніі Швэцыі і Фінляндыі TeliaSonera з дыктатарскімі рэжымамі некаторых постсавецкіх краінаў — Беларусі, Азэрбайджану, Казахстану, Узбэкістану, Таджыкістану.

Праз сваю даччыную фірму ў Беларусі — апэратара мабільнай сувязі Life :) — ЗАТ «БеСТ» (фармальна 80% яго акцыяў належыць турэцкай Turkcell, аднак галоўным акцыянэрам гэтага турэцкага апэратара ёсьць TeliaSonera ) швэдзка-фінская кампанія, паводле швэдзкіх журналістаў, ўжо добра дапамагла беларускаму рэжыму падчас мінулых прэзыдэнцкіх выбараў. Тады ў сьнежні 2010 Life здала ўладам поўную інфармацыю пра перапіску, званкі, месцазнаходжаньне, перамяшчэньні апанэнтаў рэжыму.

«Па сутнасьці падобная супраца з спэцслужбамі працягваецца і цяпер. Аднак яна ўжо не абмяжоўваецца Беларусьсю. Цяпер з дапамогай TeliaSonera доступ да апазыцыі праз тэлекамунікацыйны трафік маюць аўтарытарныя рэжымы Азэрбайджану ды краін Цэнтральнай Азіі», выказвае свае меркаваньні ў размове з Швэдзкім радыё генэральны сакратар Швэдзкай амністыі Ліз Бэрг.

Паводле Ліз Бэрг, тое, што TeliaSonera працягвае весьці свой бізнэс у такіх краінах, тым больш ведаючы, што яе сеткі выкарыстоўваюцца той жа беларускай дыктатурай для назіраньня, не магло і ня можа надалей заставацца па-за ўвагай швэдзкага ды і фінскага ўрадаў (швэдзкай дзяржаве належыць 37,3% акцыяў і галасоў TeliaSonera, фінскай — 13 ,7%).
.
«Калі вы ня маеце упэўненасьці ў тым, што ваша дзейнасьць не спрыяе гэтай супрацы, гэтым парушэньням, вы павінны прыняць рашэньне ня быць там», зьвяртаецца Ліз Бэрг да ўрадоўцаў.

У сваю чаргу швэдзкі прэм’ер-міністар Фрэдрык Рэйнфэльт, камэнтуючы сытуацыю журналістам, адзначыў адказны за тэлекамунікацыйны пытаньні міністар Пэтэр Норман мае намер гаварыць зь кіраўніцтвам TeliaSonera.

«Як асноўны акцыянэр кампаніі, швэдзкая дзяржава разумее ўсю адказнасьць за захаваньне правоў чалавека ў гэтай справе», падкрэсьліў прэм’ер-міністар Рэйнфэльт.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG