Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 19 красавіка


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

НАДВОР'Е:

На поўначы краіны будзе сонечна, на поўдні – хмарна. У Горадні, Берасьці і Гомелі плюс 8–11, у Менску, Віцебску і Магілёве 2–7 градусаў цяпла.

У БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ:

Менск, у Міністэрстве замежных спраў – брыфінг начальніка ўпраўленьня інфармацыі МЗС Андрэя Савіных. Пачатак у 11.00.

Менск, у офісе «Таварыства беларускай мовы» (вул. Румянцава, 13) адбудзецца прэзэнтацыя новага парталу tbm-mova.by. Пачатак у 17.00.

Кіеў, новы судовы працэс над былым прэм'ер-міністрам Украіны Юліяй Цімашэнкай.

* * *
Паважаныя наведнікі сайту! Дапамажэце больш поўна прадставіць беларускі дзень — дашлеце інфармацыю пра плянаваныя падзеі, якія будуць цікавыя нашым чытачам, на адрас svaboda@rferl.org.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:

1775 – першыя баі паміж брытанскімі войскамі і амэрыканскімі каляністамі, пачатак амэрыканскай вайны за незалежнасьць.

1810 – Вэнэсуэла абвясьціла незалежнасьць ад Гішпаніі.

1919 – польскія войскі занялі Вільню – сталіцу Літоўска-Беларускай Рэспублікі

У гэты дзень нарадзіліся:

1881 – Валянцін Волкаў, народны мастак БССР.

1881 – Усевалад Ігнатоўскі, беларускі грамадзкі дзяяч, гісторык, першы прэзыдэнт Акадэміі навук Беларусі.

У гэты дзень памерлі:

1190 – Сьвятаполк Юр'евіч, князь тураўскі.

1824 – Джордж Байран, ангельскі паэт.

1882 – Чарльз Дарвін, ангельскі прыродазнаўца, заснавальнік тэорыі біялягічнай эвалюцыі.

1967 – Конрад Адэнаўэр, першы канцлер Нямеччыны пасьля Другой сусьветнай вайны.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

Я не магу быць геніяльным 24 гадзіны на суткі, не застанецца часу на галеньне.

Джордж Гордан Байран

ГОД ТАМУ Ў ЗАГАЛОЎКАХ НА САЙЦЕ «СВАБОДЫ»:

Шарамет vs. Мельянцоў: Вэрсіі і палітычныя наступствы тэракту

Някляева будуць судзіць у Фрунзенскім судзе, Саньнікава ― у Партызанскім

А. Лукашэнка і паслоў падзяліў на «добрых» і «кепскіх»
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG