Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як паведамляе агенцтва Інтэрфакс, Аляксандар Лукашэнка выказаў зьдзіўленьне з нагоды пазыцыі некаторых дзяржаў і іх паслоў у дачыненьні да трагічных падзеяў у Менску.

"Я не разумею, як у цяжкія хвіліны цывілізаваныя, дэмакратычныя дзяржавы, а яны прэтэндуюць на гэта, ня выказалі словы спачуваньня беларускаму народу", - адзначыў прэзыдэнт Беларусі, сустракаючыся ў аўторак з паслом Азэрбайджану Алі Нагіевым з нагоды завяршэньня яго дыпмісіі.

А.Лукашэнка выказаў зьдзіўленьне з нагоды пазыцыі шэрагу дзяржаваў, якія не даслалі спачуваньні беларускаму народу, які, у сваю чаргу, страціўшы вялікую сваю частку ў Другой сусьветнай вайне, "зламаў хрыбет гэтай пачвары (фашызму)". "Вось вам лякмусавая паперка - пазыцыя асобных дзяржаў і паслоў. Але, Гасподзь з імі. Ён зь імі разьбярэцца", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

У гутарцы з азэрбайджанскім дыпляматам А. Лукашэнка сказаў, што "ў дадзеным выпадку замежныя паслы ў Беларусі дакладна падзяляюцца, мне здаецца, на два лягеры". "Паслы, якія любяць нашу краіну, наш народ, якія жадаюць дабра нашаму народу і дзяржаве. Я ўпэўнены, што да гэтай групы паслоў належыць і пасол Азэрбайджану", - адзначыў прэзыдэнт. "Але ёсьць і іншыя. Нашы СМІ ў апошні час, у сьвятле трагічных падзей, вельмі выразна паказалі іх пазыцыю", - сказаў А. Лукашэнка.

Насамрэч спачуваньні беларускаму народу выказалі многія ўрады многіх краінаў сьвету.
http://www.svaboda.org/content/article/3555190.html

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG