Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фюле: «Гульні з амбасадарамі — контрапрадуктыўныя»


Штэфан Фюле
Штэфан Фюле
Штэфан Фюле, камісар Эўразьвязу ў пытаньнях пашырэньня і палітыкі добрасуседзтва, лічыць, што цяперашні дыпляматычны канфлікт паміж Менскам і Брусэлем аддаляе пэрспэктыву вызваленьня палітвязьняў у Беларусі.

Камісар Фюле адказаў на пытаньні брусэльскага карэспандэнта Радыё Свабода Рыкарда Юзьвяка.

РС: Што вы скажаце міністру замежных справаў Беларусі Сяргею Мартынаву, калі сустрэнецеся зь ім 5 сакавіка ў Празе, на сустрэчы міністраў замежных справаў краінаў Вышаградзкай групы і «Ўсходняга партнэрства»?

Фюле: Я ня ўпэўнены, ці міністар Мартынаў будзе на гэтай сустрэчы. Запрашэньне міністраў замежных справаў ляжыць на арганізатарах гэтай сустрэчы.

РС: А што вы думаеце пра адкліканьне амбасадараў Эўразьвязу зь Менску на гэтым тыдні?

Фюле: Я ўжо камэнтаваў гэтую тэму пасьля пасяджэньня Рады міністраў замежных справаў, на якой прынялі рашэньне аб адкліканьні. Галоўную заяву што да рэакцыі Эўразьвязу зрабіла высокая прадстаўніца Эўразьвязу Кэтрын Эштан. Я тады сказаў, што гэтыя гульні з амбасадарамі аддаляюць нас ад нашых найважнейшых прыярытэтаў. Нашы найважнейшыя прыярытэты, як я іх бачу, гэта, па-першае, вызваленьне і рэабілітацыя ўсіх палітычных вязьняў і, па-другое, аднаўленьне супрацоўніцтва зь Беларусьсю, аднаўленьне супрацоўніцтва зь беларусамі на карысьць усіх грамадзянаў Беларусі. Усё, што ня служыць гэтым двум прыярытэтам, зьяўляецца контрапрадуктыўным.

* * *
5 сакавіка ў Празе мае адбыцца сустрэча міністраў замежных справаў Вышаградзкай групы (Чэхія, Славаччына, Польшча, Вугоршчына) і «Ўсходняга партнэрства» (Азэрбайджан, Армэнія, Беларусь, Грузія, Малдова, Украіна). Арганізатар сустрэчы, якім зьяўляецца Міністэрства замежных справаў Чэскай Рэспублікі, паведаміў, што на сустрэчу запрошаны й беларускі бок. Як мы паведамлялі раней, міністар замежных справаў Беларусі Сяргей Мартынаў паведаміў праз свайго прэсавага прадстаўніка, што ён не плянаваў паездкі на гэтую сустрэчу ў Празе. У сустрэчы возьмуць удзел высокая прадстаўніца Эўразьвязу ў пытаньнях замежнай палітыкі Кэтрын Эштан і камісар Штэфан Фюле.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG