Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прафэсар Дунаеў: «Беларусь паспрабуе ўцягнуць у гэты канфлікт Расею»


Уладзімер Дунаеў
Уладзімер Дунаеў
Экспэрт у міжнародных пытаньнях, беларускі прафэсар Уладзімер Дунаеў у размове са «Свабодай» наконт сёньняшняй заявы па Беларусі лідэраў Эўразьвязу адзначыў:

«Вельмі важна, што Беларусь, няхай і ня з добрых прычынаў, застаецца ў полі зроку Эўрапейскага Зьвязу. Трэба прызнаць, што моцнай усходняй палітыкі, якая б улічвала Беларусь зь яе становішчам, Эўразьвяз цяпер ня мае. І толькі апошнія падзеі вяртаюць Беларусь у поле зроку эўрапейскіх кіраўнікоў. Таму, я думаю, гэта вельмі карысна, што Беларусь не зьнікае з парадку дня».

Я папрасіў экспэрта спрагназаваць магчымую рэакцыю беларускіх уладаў на сёньняшнюю заяву Брусэлю. Уладзімер Дунаеў разважае:

«На мой погляд, рэакцыя беларускіх кіраўнікоў зараз зьвязаная са спробай нейкім чынам уцягнуць у гэты канфлікт Расею. Гэта тая старая палітыка, пры якой кіраўніцтва Беларусі стала выкарыстоўвала напружанасьць паміж Эўропай і Расеяй для таго, каб вырашыць свае праблемы. І гэта рашэньне можа стаць падставай, каб уключыць у канфлікт Расею. Але, я думаю, наўрад ці з гэтага нешта атрымаецца. Расеі гэта не патрэбна. А Эўропа таксама даволі выразна акрэсьліла сваю пазыцыю — яна не жадае ўцягвацца ў канфлікт з Расеяй з-за Беларусі».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG