Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Туск: Варшава ня хоча радыкалізаваць адносін зь Менскам


Прэм’ер-міністар Польшчы Дональд Туск выказвае сваё задавальненьне салідарнай і каардынаванай рэакцыяй Эўразьвязу на высылку беларускім бокам польскага амбасадара зь Менску.

Адказваючы на пытаньне карэспандэнта Радыё Свабода пра адносіны Польшчы да цяперашняга дыпляматычнага канфлікту паміж Менскам і Брусэлем, Туск сказаў:

«Польшча не зацікаўленая празьмернай радыкалізацыяй санкцый. Мы лічым, што санкцыі павінны быць пасьлядоўна ўжываныя, калі прысутнічаюць абставіны, якія апраўдваюць увядзеньне санкцый. Найважнейшае для нас — каб на гэтыя санкцыі пагаджаліся і каб іх выконвалі ўсе краіны-сябры Эўразьвязу. Мы не фармулявалі ўмоваў, пры якіх амбасадары вернуцца ў Менск. Тым больш што, як ведаеце, уся справа пачалася не ад адкліканьня польскага амбасадара зь Менску, а — як бы гэта назваць? — ад таго, што нашага амбасадара папрасілі пакінуць краіну. У гэтым сэнсе для нас важна, што Эўразьвяз адрэагаваў салідарным і каардынаваным чынам. Гэта каштавала крыху намаганьняў і працы. Сёньня я ўпэўнены, што інстытуты Эўразьвязу, уключна з высокай прадстаўніцай [Кэтрын Эштан], будуць клапаціцца пра тое, каб дыпляматычныя дзеяньні мелі каардынаваны характар. Гэта для нас ключавое. Пра тое, што будзе з санкцыямі далей, — ці яны стануць больш жорсткімі, ці памякчэюць — мы будзем інфармаваць па меры разьвіцьця падзеяў».
XS
SM
MD
LG