Лінкі ўнівэрсальнага доступу

EIU: Ёсьць шанец, што Лукашэнку зрынуць


Аляксандар Лукашэнка
Аляксандар Лукашэнка

Аляксандр Лукашэнка, хутчэй за ўсё, утрымацца ва ўладзе ў 2012-13 гадах, аднак, ёсьць шанец, што ён будзе зрынуты, бо фінансавы і эканамічны крызіс ставіць пад пагрозу ягоную сыстэму аўтарытарнага папулізму.

Такую выснову на сваім сайце публікуе брытанская аналітычная кампанія Economist Intelligence Unit (EIU).

У прагнозе EIU таксама гаворыцца:

«Адносіны з Расеяй застануцца блізкімі, чаму спрыяе рашэньне Расеі аказаць Беларусі дапамогу на 3 мільярды даляраў ЗША для эканамічнай стабілізацыі. Адбудзецца прагрэс у пытаньнях прыватызацыі і дэрэгуляваньня, і Беларусь будзе праводзіць некаторыя структурныя рэформы».

Economist Intelligence Unit прагназуе, што рост рэальнага ВУП па выніках 2011 году запаволіцца да 3,6% і складзе ў сярэднім 3,2% у 2012-13 гадах, бо ўнутраны попыт і дзяржаўныя выдаткі моцна пацярпелі ад дэвальвацыі рубля. Дэфіцыт бягучага рахунку будзе звужацца ў перакліку на даляры ЗША, але пашырацца як доля ВУП у 2012 годзе.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG