Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вінаградаў сустрэне Новы год за кратамі


Павал Вінаградаў
Павал Вінаградаў

Жонка актывіста «Гавары праўду» і былога палітзьняволенага Паўла Вінаградава Сьвятлана паведаміла, што была ў судзе Маскоўскага раёну. У памяшканьне суду яе не пусьцілі. Ахоўнік «праз шкло» сказаў, што сёньня ніякіх працэсаў ня будзе.

Меркавалася, што сёньня Вінаградава могуць асудзіць па абвінавачаньні ў «дробным хуліганстве».

30 сьнежня яго запрасілі на «выхаваўчую» гутарку ў РУУС Маскоўскага раёну. Там на яго склалі пратакол аб дробным хуліганстве і адвезьлі ў Суд Маскоўскага раёну.

Як паведамляе праваабаронца Наста Лойка, паколькі ў суд ён трапіў пасьля шостай гадзіны вечара, калі судьдзі ўжо не працуюць, магчыма, ніякага працэсу над ім не было альбо ягоная справа была адпраўленая на дапрацоўку.

Ноч Вінаградаў правёў на Акрэсьціна. Сёньня жонцы ўдалося перадаць яму перадачу. Верагодна, што Новы год Павал сустрэне ў турэмнай камэры. Паводле адміністрацыйнага кодэксу, да суду яго могуць затрымаць на 72 гадзіны.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG