Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманы актывіст «Студрады» Алесь Крот


Алеся Крата, актывіста «Студрады» адвезьлі ў Кастрычнікі РУУС Менску на «гутарку», паведамляе праваабаронца Наста Лойка. Сёньня раніцай да яго ў кватэру прыйшлі супрацоўнікі міліцыі.

Гэта чарговы выпадак перасьледу актывістаў у сьвяточныя дні. 30 сьнежня супрацоўнікі КДБ затрымалі і дапыталі лідэра «Маладых дэмакратаў» Алега Корбана. У той жа дзень, абвінаваціўшы ў дробным хуліганстве, на 5 сутак асудзілі кіраўніка «Маладых дэмакратаў» Аляксандра Сьцепаненку. На такі ж тэрмін зьняволілі ў Менску Андруся Крэчку, а ў Гомелі Зьмітра Шаўчэнку.

Затрыманьні актывістаў праваабаронцы зьвязваюць з аб’яўленай у сацыяльных сетках акцыяй на сьвяты.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG