Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гомель: арыштаваны лідэр маўклівых акцый пратэсту


Зьміцер Шаўчэнка

Зьміцер Шаўчэнка

Чыгуначны раённы суд Гомелю на 5 сутак асудзіў актывіста руху «Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку» Зьмітра Шаўчэнку.

Жонка Зьмітра паведаміла Свабодзе, што мужа затрымалі па абедзе ля прыпынку грамадзкага транспарту. За што — невядома. Зьміцер пасьпеў сказаць па тэлефоне, што яго арыштавалі на 5 сутак.

У Чыгуначным раённым аддзеле міліцыі Гомелю пацьвердзілі, што суд сапраўды пакараў Зьмітра Шаўчэнку адміністрацыйным арыштам на 5 сутак паводле артыкулу 23.34 — парушэньне парадку арганізацыі альбо правядзеньня масавага мерапрыемства.

Арышт актывіста, пэўна, зьвязаны з прызначанай на навагоднюю ноч акцыяй руху «Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку».
XS
SM
MD
LG