Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гаварыпраўдаўцы занесьлі ў Віцебскі гарвыканкам амаль тры тысячы подпісаў


Сяргей Парсюкевіч
Сяргей Парсюкевіч

Подпісы мясцовых жыхароў актывісты кампаніі «Гавары праўду» зьбіралі на працягу апошняга месяца. Узьнятыя людзьмі праблемы ў Віцебску не вырашаліся гадамі.

Паводле мясцовага актывіста кампаніі Сяргея Парсюкевіча, больш за 2300 подпісаў сабрана за адмену аплаты за паркоўку на вуліцы Церашковай, 760 подпісаў — за добраўпарадкаваньне ходнікаў на вуліцы Герцэна. Пад патрабаваньнем адрамантаваць дах дому № 17 па гэтай вуліцы падпісаліся 80 тамтэйшых жыхароў, і яшчэ 60 подпісаў паставілі насельнікі дому № 4 па вуліцы Гарбачэўскага, у якіх такая самая праблема. Апрача рамонту, жыхары гэтых дамоў патрабуюць зрабіць асьвятленьне ў дварах:

Парсюкевіч: «Плён ад збору подпісаў людзі ўжо адчулі, калі праблемы пачалі хай паціху, але вырашацца. Прынамсі, цяпер чыноўнікі вымушаныя даваць людзям канкрэтныя адказы, арганізоўваць дваравыя сходы, а не замоўчваць праблему, калі яе ўзьнімалі раней некалькі чалавек і паасобку. За апошнія два месяцы мы падалі ў выканкам сем калектыўных зваротаў».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG