Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Напярэдадні 19 сьнежны ў Віцебску зьявіліся ўлёткі з пытаньнямі да кіраўніка дзяржавы — наколькі ён выканаў свае перадвыбарчыя абяцаньні.

Актывіст кампаніі «Гавары праўду» Сяргей Парсюкевіч паведаміў, што такіх улётак у Віцебску вывешана 400 штук.

Зьмешчаныя на ўлётках пытаньні зьбіраліся праз сайт кампаніі: (можна сьпісам)

«Дзе мой заробак у 500 даляраў?»

«Хто насамрэч узарваў мэтро?»

«Колькі можна фінансаваць БРСМ з нашай кішэні?»

«Чаму нас прымушаюць падпісвацца на дзяржаўныя выданьні?»



Але ня толькі ўлёткі ад імя кампаніі «Гавары праўду» можна ўбачыць у Віцебску. Невядомыя дасьціпнікі, нязгодныя зь цяперашняй палітыкай беларускага кіраўніцтва, разьмясьцілі на аўтобусных прыпынках і каля пад’ездаў улёткі з карыкатурамі і сатырычнымі вершамі.

XS
SM
MD
LG