Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Мы бачым праявы звычайнай помсты»


Паўлюк Быкоўскі
Паўлюк Быкоўскі

Навошта ўлады ўзмацняюць ціск на палітычных зьняволеных? Ці ёсьць нейкая лягічнае тлумачэньне такіх дзеяньняў? Ці ёсьць галоўнай мэтай уладаў прымусіць палітычных зьняволеных падпісаць памілаваньне на імя кіраўніка дзяржавы? На гэтыя пытаньні адказвае палітычны аглядальнік газэты «Беларусы і рынак» Паўлюк Быкоўскі.

Цыганкоў: Якія матывы можна вызначыць у дзеяньняў уладаў, якія ўзмацняюць ціск на Андрэя Саньнікава і Зьмітра Дашкевіча? Ці ёсьць нейкая лягічная матывацыя ў гэтых дзеяньнях, ці тут проста праявы помсты, якая ніяк не абгрунтавана лягічна?

Быкоўскі: Я думаю, што тут якраз праявы помсты, бо з пункту гледжаньня піяру ўладам было б больш зручна замоўчваць тое, што ў Беларусі ёсьць палітзьняволеныя. Але тое, што мы бачым на экранах БТ, наадварот прыцягвае ўвагу да таго, што такія людзі ёсьць, але, вядома, мажа іх чорнай фарбай. На маёй памяці «аргумэнтацыі» такога бруднага ўзроўню яшчэ не было.

Цыганкоў: Распаўсюджанае меркаваньне, што ўлады хочуць зламаць палітзьняволеных, патрабаваць ад іх падпісаньня прашэньня аб памілаваньні на імя кіраўніка дзяржавы. Але, здаецца, за гэтыя месяцы ўлады маглі пераканацца, што такога ня будзе. Чаму яны працягваюць ціск у такім выпадку?

Быкоўскі: Натуральна, гэты ціск будзе ў пэўнай ступені ўплываць. Інфармацыя, якую паказалі па ўсёй краіне, так ці інакш дойдзе да тых людзей, якія сядзяць разам з палітзьняволенымі. І, напэўна, улады хочуць, каб спрацаваў чыньнік «няма дыму без агню».
Наколькі я магу рабіць высновы пра тое, што адбываецца за кратамі — там няма веры афіцыйным паведамленьням, і гэта ўсё можа спрацаваць наадварот.

Але разам з тым, наколькі я магу рабіць высновы пра тое, што адбываецца за кратамі — там няма веры афіцыйным паведамленьням, і гэта ўсё можа спрацаваць наадварот.

Цыганкоў: Калі летам была першая хваля вызваленьня палітвязьняў, то большасьць беларускіх аналітыкаў меркавалі, што і астатнія будуць вызваленыя праз месяц-два. За той час шмат чаго зьмянілася ўнутры і вакол Беларусі. Ці можна зараз спрагназаваць лёс палітзьняволеных?

Быкоўскі: Сапраўды, тое, пра што вы кажаце, было вельмі распаўсюджаным меркаваньнем. Шмат гульцоў беларускай палітыкі атрымалі такую інфармацыю ад замежных дыпляматаў. Як мы ведаем, сапраўды была дамоўленасьць на высокім узроўні наконт вызваленьня палітвязьняў.

Але гэтага не адбылося, і, найхутчэй, зараз будзе працягвацца сцэнар, які меў месца пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2006 году, калі выпусьцілі ўсіх, але не Аляксандра Казуліна, якога «прадавалі» як асобны тавар. І зараз такі сцэнар выглядае магчымым.
  • 16x9 Image

    Віталь Цыганкоў

    Віталь Цыганкоў скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Адзін з двух заснавальнікаў першага недзяржаўнага агенцтва навінаў БелаПАН. Працаваў ў газэтах «Звязда», быў карэспандэнтам у Беларусі расейскай «Независимой газеты», Associated Рress, аглядальнікам у газэце «Свабода». На беларускай Свабодзе ад 1994 году. Карэспандэнт расейскай Свабоды ў Беларусі.
     

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG