Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьмітру Дашкевічу працягнулі «адзіночку» да красавіка будучага году


Зьміцер Дашкевіч

Зьміцер Дашкевіч

Як мінімум да красавіка 2012 году працягнулі ўтрыманьне ў адзіночнай камэры вязьню Глыбоцкай турмы Зьмітру Дашкевічу.

Пра гэта Свабодзе паведаміла праваабаронца Наста Лоўка са спасылкай на зьвесткі ад Зьмітра Дашкевіча.

«У адзіночцы ў Глыбоцкай калёніі Зьміцер ужо 3 месяцы. У папярэдніх калёніях, дзе яго трымалі раней, яго кідалі ў карцэр. Праваабаронцы занепакоеныя пагрозамі жыцьцю і здароўю Зьмітра Дашкевіча і патрабуюць ад уладаў спыніць правакацыі супроць яго і забясьпечыць яму нармальныя ўмовы ўтрыманьня», — пракамэнтавала сытуацыю Наста Лойка.

Праваабаронцы цэнтар «Вясна» зрабіў адмысловую заяву паводле дзеяньняў супроць палітвязьняў Зьмітра Дашкевіча і Андрэя Саньнікава, названых правакацыйнымі. Праваабаронцы запатрабавалі:

  • спыніць усялякія правакацыйныя дзеяньні ў дачыненьні да Андрэя Саньнікава і Зьмітра Дашкевіча;
  • неадкладна дапусьціць да асуджаных адвакатаў і блізкіх сваякоў;
  • неадкладна і безумоўна вызваліць усіх вязьняў сумленьня і палітычных зьняволеных, якія дагэтуль знаходзяцца ў турмах Беларусі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG