Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«У цкаваньні Саньнікава і Дашкевіча ўлады перайшлі ўсе магчымыя маральныя межы»


Андрэй Саньнікаў
Андрэй Саньнікаў
Праваабарончы цэнтар «Вясна» заклікаў улады Беларусі спыніць усялякія правакацыйныя дзеяньні адносна Андрэя Саньнікава і Зьмітра Дашкевіча. І неакладна дапусьціць да асуджаных адвакатаў і блізкіх сваякоў. А таксама неадкладна і безумоўна вызваліць усіх вязьняў сумленьня і палітычных зьняволеных, якія дагэтуль знаходзяцца ў турмах Беларусі.

У адмысловай заяве таксама адзначаецца, што 11 сьнежня ў нядзельным выпуску праграмы «В центре внимания» на тэлеканале «Беларусь-1» быў прадэманстраваны правакацыйны сюжэт пра вязьняў сумленьня — былога кандыдата Андрэя Саньнікава і лідэра моладзевай арганізацыі «Малады Фронт» Зьмітра Дашкевіча.

Праваабарончы цэнтар «Вясна» лічыць, што паказ такіх відэаматэрыялаў на дзяржаўным тэлеканале ў чарговы раз падкрэсьліў палітычную матывацыю перасьледу Саньнікава і Дашкевіча. Паводле «Вясны», гэты сюжэт зьяўляецца «адным са зьвеньняў ланцуга правакацыяў, арганізаваных спэцслужбамі Беларусі ў дачыненьні да Саньнікава і Дашкевіча, галоўнай задачай якіх зьяўляецца аказаньне маральнага ціску, дыскрэдытацыя, стварэньне рэальных пагрозаў для іх жыцьця і здароўя падчас знаходжаньня ў месцах пазбаўленьня волі».

«Дадзены сюжэт сьведчыць, што ў арганізаванай кампаніі па цкаваньні Саньнікава, Дашкевіча, членаў іх сем’яў улады Беларусі гатовыя перайсьці ўсе магчымыя маральныя межы. Дэманстрацыя падобнага відэаматэрыялу сьведчыць аб поўнай прафэсійнай і чалавечай дэградацыі кіраўніцтва Белтэлерадыёкампаніі, непасрэднага кіраўніка тэлеканалу „Беларусь-1“ і асобаў, якія рыхтавалі сюжэт да эфіру», гаворыцца ў заяве.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG