Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Бэрліне занепакоеныя лёсам Саньнікава


Марылюіза Бэк
Марылюіза Бэк
У сувязі са зьнікненьнем палітвязьня Андрэя Саньнікава з Бабруйскай калёніі дэпутатка Бундэстагу ад партыі зялёных Марылюіза Бэк зрабіла наступную заяву:

«Андрэй Саньнікаў чарговым разам зьнік зь беларускай турмы. Сваякам і адвакатам адмоўлена ў тым, каб ведаць яго цяперашняе месцазнаходжаньне і акалічнасьці зьнікненьня. Шматлікія зьвесткі пра жорсткае абыходжаньне і катаваньні, каб палітычныя зьняволеныя прызналі сваю віну, прымушаюць думаць пра горшае.

Мы вельмі занепакоеныя лёсам Саньнікава.

Мы заклікаем беларускі ўрад неадкладна інфармаваць сваякоў і адвакатаў Андрэя Саньнікава пра яго месцазнаходжаньне і гарантаваць сустрэчу зь ім».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG