Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саньнікаў застаецца ў Бабруйску?


Андрэй Саньнікаў

Андрэй Саньнікаў

Прадстаўнікі праваабарончай арганізацыі “Плятформа” сьцьвярджаюць, што Андрэя Саньнікава нікуды не этапавалі і ён знаходзіцца ў штрафным ізалятары Бабруйскай калёніі.

17.35 Як стала вядома прадстаўнікам “Плятформы” з крыніцаў, блізкіх да адміністрацыі ПК-2 (Бабруйск), Андрэя Саньнікава нікуды не этапавалі і ён знаходзіцца ў штрафным ізалятары Бабруйскай калёніі.

14.50 Як паведамілі зь Віцебскай калёніі праваабарончай ініцыятыве “Плятформа” у адказ на яе запыт, асуджаны Саньнікаў у іх установу пакуль яшчэ ня трапіў.

Няма палітвязьня і ў іншых папраўчых установах Віцебшчыны. На пытаньне прадстаўніцы “Плятформы” падчас размовы з адміністрацыяй камітэту выкананьня пакараньняў у Віцебску, ёй адказалі, што там пра этапаваньне Саньнікава ў калёніі вобласьці нічога ня ведаюць.

13.45 Часова выконваючы абавязкі начальніка Дэпартамэнту выкананьня пакараньняў спадар Працэнка паведаміў Ірыне Халіп, што Андрэя Саньнікава этапуюць у адну з калёній Віцебскай вобласьці. Магчыма, гэта "Віцьба". Аднак Ірына Халіп зазначыла журналістам, што мінулым разам, калі этапавалі Саньнікава, то ёй казалі, што яго вязуць у Гомель, але ён апынуўся ў Віцебску, а пасьля ў Магілёве. Таму яна лічыць, што гэтым зьвесткам ня варта давяраць.


13.28 Да Дэпартамэнту прыехаў намесьнік старшыні ГУУС Менску палкоўнік Яўсееў. Разам з ім некалькі чалавек у цывільным з відэакамерай. (Фота з фэйсбуку Андрэя Бандарэнкі)

13.15 Ірыну Халіп выклікалі на прыём у Дэпартамэнт выкананьня пакараньняў. Астатніх папрасілі выйсьці з будынку ўстановы.

13.00 Ірына Халіп знаходзіцца каля будынку Дэпартамэнту выкананьня пакараньняў па адрасе Аранская, 1. Тут сабралася каля дзясятка чалавек – палітычныя актывісты, журналісты. Прыйшоў былы кандыдат у прэзыдэнты Ўладзімер Някляеў і кіраўнік праваабарончай ініцыятывы "Плятформа" Андрэй Бандарэнка. Ірына Халіп патрабуе,каб ён паведамілі, дзе знаходзіцца яе муж, Андрэй Саньнікаў. Халіп запрашае журналістаў і кажа, што правядзе літаральна на прыступках дэпартамэнту прэсавую канфэрэнцыю.

Ірына Халіп на прыступках Дэпартамэнту выкананьня пакараньняў

Ірына Халіп на прыступках Дэпартамэнту выкананьня пакараньняў


Сёньня адвакат былога кандыдата ў прэзыдэнты Андрэя Саньнікава Андрэй Варвашэвіч прыехаў у Бабруйскую калёнію наведаць Саньнікава, але там яму сказалі, што Саньнікаў не знаходзіцца ў калёніі, бо ён быў этапаваны. Калі і куды яго этапавалі, адвакату адмовіліся паведаміць. Адвакату сказалі, што з новага месца жонцы Саньнікава паведамяць, дзе ён.

Жонка Саньнікава, журналістка Ірына Халіп заяўляе, што гэта — чарговы этап ціску і зьдзекаў з Саньнікава. "Мы памятаем, які быў папярэдні этап, калі два тыдні Саньнікава вазілі па розных турмах і перасылках і ніхто ня ведаў, дзе ён. А мне проста хлусілі ў Дэпартамэнце пакараньняў. Дарэчы, я зараз якраз зьбіраюся ісьці ў гэты Дэпартамэнт і высьвятляць, дзе знаходзіцца мой муж", — заявіла Ірына Халіп.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG