Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Арыштаваны на 5 сутак Васіль Палякоў абвясьціў галадоўку


Васіль Палякоў
Васіль Палякоў
Старшыня аргкамітэту па правядзеньні Народнага сходу Васіль Палякоў, які знаходзіцца ў гомельскім ізалятары часовага ўтрыманьня, абвясьціў галадоўку ў знак пратэсту супраць рашэньня суду.

Пра гэта паведаміў гомельскаму праваабаронцу Леаніду Судаленку дзяжурны ІЧУ. Судаленку дазволілі перадаць арыштанту сок і ваду. А пасьля патрабавання кнігі скаргаў і прапаноў ваду і сок прынялі й для Валерыя Рыбчанкі з Жлобіна, які таксама адбывае там арышт.

9 лістапада судзьдзя Савецкага раёну Гомелю Віктар Купрацэвіч прызнаў Васіля Палякова вінаватым у парушэньні парадку правядзеньня масавага мерапрыемства і прысудзіў 5 сутак арышту.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG