Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ператрус у жодзінскага актывіста


Да актывіста аргкамітэту Народнага Сходу Юрася Сілкіна а 17-й гадзіне прыйшлі зь ператрусам. Як паведаміў сам спадар Юрась, траіх міліцыянтаў цікавілі матэрыялы з запрашэньнем на Народны сход, што мае адбыцца ў Жодзіне 8 кастрычніка.

Міліцыянты прад’явілі Юрасю Сілкіну пастанаўленьне пракурора на вобшук у сувязьзю з тым, што атрымалі скаргу ад гараджанаў. Маўляў, жыхары гораду патрабуюць «канфіскаваць матэрыялы з запрашэньнем на незаконны сход 8 кастрычніка».

У спадара Сілкіна канфіскавалі дыскі Ўладзімера Някляева і незалежную прэсу.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG