Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка чарговы раз паабяцаў вызваліць вязьняў Плошчы


Аляксандар Лукашэнка лічыць магчымым вырашэньне супярэчнасьцяў у стасунках з Эўразьвязам. Ён таксама паабяцаў вызваліць вязьняў Плошчы.

«Вы ня верце таму, што кажуць і пішуць. Што мы зь некім будзем таргавацца гэтак званымі палітвязьнямі. Мы ні з кім не таргуемся. Калі мы можам што зрабіць для палягчэньня іх долі, у тым ліку ў інтарэсах Эўразьвязу, то мы гэта зробім, мы зробім гэта шчыра», — заявіў Лукашэнка ў размове з кіраўніком прадстаўніцтва Эўразьвязу ў Менску Майрай Морай пасьля цырымоніі ўручэньня ёю даверчых граматаў. Пра гэта паведамляе Інтэрфакс.

Пра Майру Мору Лукашэнка сказаў: «Спадзяюся, што яе багаты досьвед працы на дыпляматычнай службе ў суседняй Латвіі, не чужой для нас краіне, дазволіць заняць актыўную пазыцыю ў справе разьвіцьця беларуска-эўрапейскіх адносінаў, забясьпечыць іх перазагрузку на прынцыпах раўнапраўя і ўзаемапавагі».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG