Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Радаслаў Сікорскі прыняў удзел у акцыі салідарнасьці зь беларускімі палітвязьнямі




Каля 35 чалавек узялі ўдзел у акцыі салідарнасьці зь беларускімі палітвязьнямі, якая адбылася ў Варшаве.

Яе ўдзельнікі сабраліся зь бел-чырвона-белымі сьцягамі каля Варшаўскага ўнівэрсытэту. Падчас акцыі выступілі Лявон Баршчэўскі, Уладзімер Колас і Анатоль Міхнавец.

У акцыі таксама ўзяў удзел міністар замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі, які выказаў сваю салідарнасьць зь беларускім народам.

Акцыя скончылася аплядысмэнтамі ў знак салідарнасьці зь беларускімі палітвязьнямі.


Фота — InterPolit.net
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG