Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кшыштаф Лісэк: Эўрапарлямэнт не дазволіць Лукашэнку яго падманваць


Пра гэта заявіў польскі эўрапарлямэнтар Кшыштаф Лісэк, камэнтуючы прынятую 15 верасьня ў Страсбуры рэзалюцыю па Беларусі.

«Перш за ўсё дэпутаты Эўрапарлямэнту ў рэзалюцыі заяўляюць, што дамагаюцца вызваленьня праваабаронцы Алеся Бяляцкага, а таксама ўсіх палітвязьняў. Мы адзначаем, што больш не дазволім Лукашэнку падманваць нас, таму што ён выпускае на свабоду двух-трох актывістаў, але тут жа за кратамі апынаюцца іншыя, і так па коле — да бясконцасьці», — адзначыў Лісэк у інтэрвію Deutsche Welle.

«Мы патрабуем ня толькі свабоды для ўсіх палітычных вязьняў, але і спыненьня рэпрэсій у дачыненьні да дзеячаў апазыцыі, няўрадавых арганізацый і незалежных СМІ. Мы таксама заклікаем да зьмены заканадаўства, для таго каб грамадзкія арганізацыі і сродкі масавай інфармацыі маглі свабодна ажыцьцяўляць сваю дзейнасьць», — сказаў ён.
Мы таксама заклікаем да зьмены заканадаўства, для таго каб грамадзкія арганізацыі і сродкі масавай інфармацыі маглі свабодна ажыцьцяўляць сваю дзейнасьць.

Польскі эўрапарлямэнтар таксама заклікаў міжнародныя фінансавыя інстытуты не даваць Лукашэнку крэдытаў, перш чым ён не правядзе палітычныя рэформы.

«Эканамісты сьцьвярджаюць, што ў Беларусі разьвіваецца сур’ёзны крызіс. Рэжым мае патрэбу ў грошах. Таму такія фінансавыя інстытуты, як Эўрапейскі банк рэканструкцыі і разьвіцьця, Міжнародны валютны фонд, Усясьветны банк, павінны ясна і выразна заявіць, што калі ня будзе палітычных рэформаў, калі ня будзе сапраўднай дэмакратыі і свабоды слова — Лукашэнка павінен забыцца пра крэдыты і іншыя сродкі дапамогі».

Гэты працэс, на думку Лісэка, павінен закрануць і заходнеэўрапейскія фірмы, якія працуюць зь Беларусьсю.

«Прыйшоў час усьвядоміць, што яны супрацоўнічаюць зь недэмакратычным рэжымам, які ня мае падтрымкі Захаду».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG