Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Група беларусаў, пацярпелых ад тэракту, прыбыла на рэабілітацыю ў Літву


Цэнтральная вуліца ў Паланзе

Цэнтральная вуліца ў Паланзе

Дзесяць грамадзянаў Беларусі, якія пацярпелі ў выніку тэракту ў менскім мэтро, прыбылі на курс рэабілітацыі ў Літве — у Палангу і Абромішкі (Abromiškės). Пацярпелых у Вільні прыняў палітычны дырэктар Міністэрства замежных спраў Літвы Эйтвідас Баярунас.

Баярунас адзначыў, што Літва са спагадай паставілася да няшчасьця ў суседняй краіне, а Міністэрства аховы здароўя Літвы прапанавала даць групе асобаў, якія пацярпелі ў выніку выбуху, бясплатныя паслугі рэабілітацыі ў літоўскіх мэдычных установах. Урад Літвы выдзеліў на гэтыя мэты 50 тысяч літаў, паведамляе літоўскі МЗС.

Праграму рэабілітацыі беларусаў у Літве ўзгаднілі Міністэрства аховы здароўя Літвы і пасольства гэтай краіны ў Менску. У супрацоўніцтве зь беларускімі ўстановамі была сфармаваная група з 10 пацярпелых. Зь іх 6 чалавек на 24 дні накіруюцца ў Балтыйскі рэабілітацыйны цэнтар у Паланзе, а 4 — у рэабілітацыйную бальніцу ў Абромішках.
XS
SM
MD
LG