Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На судзе па тэракце ў менскім мэтро будзе старшыняваць Аляксандар Федарцоў


Першы намесьнік старшыні Вярхоўнага суду Беларусі Аляксандар Федарцоў будзе старшыняваць на судовым працэсе па справе пра тэракт у менскім мэтро.

"Пачатак судовага пасяджэньня 15 верасьня ў 11.00 у Доме правасудзьдзя ў Менску. Першы намесьнік старшыні Аляксандар Федарцоў будзе старшынёй суду на гэтым працэсе", — распавёў суразмоўца расейскага інфармацыйнага агенцтва "Новости".

Судовае паседжаньне будзе адкрытае.

11 красавіка на станцыі мэтро "Кастрычніцкая" здарыўся выбух. 15 чалавек загінулі, больш за 200 апынуліся ў шпіталях.

Абвінавачанымі па справе праходзяць Дьмітры Канавалаў і Ўлад Кавалёў.

Канавалава вінавацяць у злачынствах паводле:

  • частак 1, 2, 3 артыкула 289 (тэрарызм)
  • частак 2, 3 артыкула 295 (незаконныя дзеяньні ў дачыненьні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў)
  • частак 2,3 артыкула 339 (хуліганства)
  • частак 2 артыкула 218 (наўмыснае зьнішчэньне або пашкоджаньне маёмасьці)
  • частак 1 артыкула 14 (замах на злачынства) Крымінальнага кодэксу Беларусі.

Кавалёва вінавацяць у злачынствах паводле:

  • часткі 6 артыкула 16 (дапамога ў злачынстве)
  • часткі 3 артыкула 289 (тэрарызм)
  • часткі 3 артыкула 295 (незаконныя дзеяньні ў дачыненьні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў)
  • частак 2,3 артыкула 339 (хуліганства)
  • частак 2 артыкула 218 (наўмыснае зьнішчэньне або пашкоджаньне маёмасьці)
  • часткі 2 артыкула 405 (укрывальніцтва злачынстваў)
  • частак 1, 2 артыкула 406 (неданясеньне аб злачынстве).

Канавалава і Кавалёва таксама вінавацяць у тым, што яны арганізавалі іншыя выбухі — у Віцебску (14 і 22 верасьня 2005 году) і ў Менску (3 ліпеня 2008 году).
XS
SM
MD
LG