Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У сядзібе БНФ затрымалі ўдзельнікаў сэмінару


Сядзіба БНФ у Менску
Сядзіба БНФ у Менску
Сёньня ў сядзібе БНФ, дзе адбываўся міжнародны круглы стол, прысьвечаны пытаньням рэфармаваньня сыстэмы Міністэрства ўнутраных справаў, былі затрыманыя міліцыянтамі грамадзяне Ўкраіны, Расеі і Беларусі.

Літаральна празь дзьве гадзіны ад пачатку мерапрыемства ў памяшканьне ўварваліся людзі ў цывільным і адзін у форме, участковы міліцыянт. Яны забаранілі ўсім прысутным пакідаць памяшканьне, заблякавалі выхад і пачалі правяраць пашпарты ў прысутных.

Яны затрымалі трох грамадзян Украіны: Алега Мартыненку і Алу Благую, памочніка прэзыдэнта па правах чалавека Вадзіма Піваварава, былых супрацоўнікаў органаў унутраных справаў, грамадзянку Расеі Вольгу Саламатаву, якая прадстаўляе польскі Хэльсынскі фонд, журналістку газэты «Салідарнасьць» Людмілу Ісакаву, былога міністра працы Аляксандра Саснова і старшыню БХК Алега Гулака. Цяпер яны знаходзяцца ў Савецкім РУУС.

Юры Чавусаў так пракамэнтаваў дзеяньні ўладаў:

«Гэта такі дэманстратыўны разгон мерапрыемства, прысьвечанага рэфармаваньню МУС. Гэта дэманструе, што ніякага рэфармаваньня ў Беларусі, апроч злому гэтай сыстэмы, быць ня можа. А зь іншага боку, гэта дэманстрацыя таго, што ўправа БНФ у сёньняшняй сытуацыі перастае быць бясьпечным месцам для правядзеньня разнастайных сэмінараў і імпрэзаў».

15:00 Затрыманых папярэдзілі пра недапушчэньне парушэньня заканадаўства пра правядзеньне масавых мерапрыемстваў і ўсіх адпусьцілі з пастарунку.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG