Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Горадня: часова затрымалі Аксану Пачобут


ілюстрацыйнае фота
ілюстрацыйнае фота
Аксана Пачобут вымушаная была даваць тлумачэньні ў Гарадзенскай абласной пракуратуры на вул. Даватара. Яе даставілі туды разам зь незалежным журналістам Янам Романам, які працуе для "Белсату". Патрымаўшы дзьве гадзіны, іх адпусьцілі.

Ян Роман паведаміў нашаму радыё, што яны з Аксанай Пачобут наведалі Ленінскі раённы суд на вул. Даватара. Спадарыня Аксана напісала заяву судзьдзю Віталю Лецку, каб сустрэцца з мужам, журналістам "Газэты выборчай" Андрэем Пачобутам. Гэты судзьдзя будзе разглядаць крымінальную справу супраць журналіста, якога абвінавачваюць у нанясеньні абразы прэзыдэнту і ў паклёпе на яго.

Стала вядома, што знаёмы Романа Андрэй Фралоў у гэты час на вуліцы рабіў відэаздымку, але быў затрыманы ахоўнікам пракуратуры. Ян Роман і Аксана Пачобут выйшлі з суду на вуліцу, а неўзабаве іх затрымаў міліцыянт.

Тлумачэньні ўзялі і ў Андрэя Фралова, яго таксама адпусьцілі. Нашаму радыё ён сказаў: міліцыянты спасылаліся на тое, што быццам бы пракуратура — "рэжымны аб’ект", які нельга здымаць.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG