Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выcтупіў з антыкрызісным казаньнем – узялі адбіткі пальцаў


Сяргей Луканін

Сяргей Луканін

Міліцыянты затрымалі юрыста царквы “Новае жыцьцё” Сяргея Луканіна пасьля таго, ён на вуліцы заклікаў у часе крызісу зьвярнуцца да Бога, а не панікаваць.

"Каля 20 гадзін я падняўся на лесьвічку бакавога ўваходу ля цэнтральнага рэстарану Макдональдс . Я пачаў чытаць Біблію і заклікаў людзей ва ўмовах крызісу зьвяртацца да Бога, а не панікаваць і імкнуцца набываць розныя тавары", – расказаў Луканін агенцтву БелаПАН.

Празь некаторы час, паводле Луканіна, некалькі чалавек з крыкамі "Ваш
Паводле Луканіна, некалькі чалавек з крыкамі "Ваш Бог памёр!" спрабавалі сьцягнуць яго з прыступак.

Бог памёр!" спрабавалі сьцягнуць яго з прыступак. "Мяне сьцягнулі з парапету, ударылі аб зямлю, аднак я здолеў падняцца назад. Мабыць, гэтыя ж людзі выклікалі міліцыю, паколькі неўзабаве да мяне падышлі два супрацоўнікі спэцназу міліцыі і даставілі мяне ў пастарунак Цэнтральнага раёна Менску", – паведаміў Луканін.

Па словах юрыста, ва Управе ўнутраных справаў ў яго прымусова ўзялі адбіткі пальцаў.

"Спачатку я адмовіўся ад дактыляскапіі. Аднак потым маёр Максім Котаў заявіў: альбо я здам адбіткі пальцаў добраахвотна, альбо ў мяне іх возьмуць з ужываньнем сілы. Ня буду ж я біцца з маёрам міліцыі? Мне давялося пагадзіцца", – патлумачыў Луканін.

Каля 23 гадзінаў Луканіна адпусьцілі без складаньня пратаколу.

Дзеяньні нападнікаў Сяргей Луканін назваў "абсалютна неадэкватнай рэакцыяй" на пропаведзь.

"Акрамя таго, я маю намер зьвярнуцца ў міліцыю для прыцягненьня да адказнасьці хуліганаў, якія напалі на мяне, за пагрозы ў дачыненьні маёй дзесяцігадовай дачкі, якая вяла відэаздымку пропаведзі", - паведаміў БелаПАН юрыст царквы “Новае жыцьцё” Сяргей Луканін.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG