Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Замест Зімоўскага кіраўніком Белтэрадыёкампаніі прызначаны Давыдзька


Генадзь Давыдзька
Генадзь Давыдзька
Замест Аляксандра Зімоўскага старшынём Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь прызначаны Генадзь Давыдзька, паведамляе БЕЛТА.


Афіцыйная біяграфія


Давыдзька Генадзь Браніслававіч нарадзіўся 29 сьнежня 1955 году ў гарадзкім пасёлку Сянно Віцебскай вобласьці.

Скончыў Далёкаўсходні пэдагагічны інстытут мастацтваў, Беларускую акадэмію мастацтваў.

Працоўную дзейнасьць пачаў артыстам Арэнбурскага абласнога тэатру імя Максіма Горкага. Пасьля службы ў шэрагах Узброеных Сілаў — артыст Магілёўскага абласнога тэатру драмы і камэдыі Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча. Працаваў артыстам у Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы, быў генэральным дырэктарам дзяржаўнай установы «Нацыянальны акадэмічны тэатар імя Янкі Купалы». Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь.

Абіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга скліканьня. Намесьнік старшыні Сталай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацьвёртага скліканьня.

Зьяўляеца старшынём асацыяцыі грамадзкіх аб’яднаньняў «Беларуская канфэдэрацыя творчых саюзаў».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG