Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэм’ер-міністрам прызначаны Міхаіл Мясьніковіч


Міхаіл Мясьніковіч і Сяргей Сідорскі.
Міхаіл Мясьніковіч і Сяргей Сідорскі.
Аляксандар Лукашэнка прызначыў Міхаіла Мясьніковіча прэм’ер-міністрам Беларусі замест Сяргея Сідорскага, які склаў свае паўнамоцтвы ў адпаведнасьці з Канстытуцыяй РБ, паведамляе БЕЛТА.


Разам зь Сідорскім страцілі свае пасады Натальля Пяткевіч, Аляксандар Зімоўскі, Зянон Ломаць.

Водгукі і камэнтары на апошнія кадравыя перастаноўкі - пазьней на нашым сайце.



Афіцыйная біяграфія


Мясьніковіч Міхаіл Уладзімеравіч нарадзіўся ў 1950 годзе ў вёсцы Новы Сноў Нясьвіскага раёну Менскай вобласьці. У 1972 годзе скончыў Берасьцейскі інжынэрна-будаўнічы інстытут, у 1989 годзе — Менскую вышэйшую партыйную школу. Доктар эканамічных навук, прафэсар, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Працоўную дзейнасьць пачаў у 1972 годзе інжынэрам тэхаддзелу інстытут «Мінскпраект».

1972–1973 — служыў у войску.

1973–1974 — інжынэр водаправоднай станцыі «Дражня» ўпраўленьня «Водаканал», начальнік вытворча-тэхнічнага аддзелу Дырэкцыі аб’ектаў водазабесьпячэньня, якія будуюцца.

1974–1977 — галоўны інжынэр, начальнік упраўленьня прадпрыемстваў камунальнага абслугоўваньня Менскага гарвыканкаму.

1983— 1985 — старшыня выканкаму Савецкага раённага Савету народных дэпутатаў, намесьнік старшыні выканкаму Менскага гарадзкога савету народных дэпутатаў.

1985–1986 — сакратар Менскага гаркаму КПБ.

1986–1990 — міністар жыльлёва-камунальнай гаспадаркі БССР.

1990–1991 — намесьнік старшыні Савету Міністраў БССР, старшыня Дзяржкамітэту БССР па эканоміцы і плянаваньні.

1991–1994 — першы намесьнік старшыні Савету Міністраў Беларусі

1994–1995 — намесьнік прэм’ер-міністра Беларусі.

1995–2001 — кіраўнік Адміністрацыі Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь, памочнік Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь па асаблівых даручэньнях.

З кастрычніка 2001 году быў старшынём Прэзыдыюму Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG