Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Някляеў: З паэта прэзыдэнт ня горшы за дырэктара саўгасу


Уладзімер Някляеў

Уладзімер Някляеў

26 лістапада а 19-й гадзіне па першым канале беларускага тэлебачаньня выступіў кандыдат у прэзыдэнты Ўладзімер Някляеў. Кандыдат пачаў прамову па-беларуску, далей гаварыў то па-беларуску, то па-расейску.

Лідэр грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду!“ Уладзімер Някляеў выступаў на фоне свайго плякату — “За Някляева“. Пачаў ён з таго, што хоча пагаварыць па-чалавечы: «Ня так, як адзін гаварун, які гаворыць суткамі». А задача кіраўніка — слухаць. Слухаць усіх.








Тэзы выступу


• Слухаць. Аналізаваць. Рабіць высновы. Прымаць рашэньні.

• З паэта можа паўстаць прэзыдэнт ня горшы, чым з старшыні калгасу. Узгадаў пры гэтым Вацлава Гавэла.

• Тры прынцыпы ў сваім жыцьці я спавядаў: прыстойнасьць, здаровы сэнс, павага да людзей.

• Распавёў пра кампанію “Напішы прэзыдэнту“ з паштоўкамі, якія актывісты распаўсюдзілі пра ўсёй краіне. Паштоўкі не прынялі ў адміністрацыі. Нікому не адказалі.

• Правялі кампанію па прысваеньні вуліцы імя Быкава. Сабралі больш за 100 тысяч — і атрымалі паўсюль “дулю“.

• Яшчэ адна дэталь, якая характырызуе прыстойнасьць і павагу да людзей. Раз на 5 год Лукашэнка праводзіць Усебеларускі народны сход. Я таксама хацеў туды трапіць. Сабраў 27 тысяч подпісаў. Не патрапіў — на маім шляху ўстала ўся прэзыдэнцкая вэртыкаль, АМАП, міліцыя. На гэты сход патрапіў мой сябар, дэпутат Давыдзька, якога не выбіралі, а запрасілі.

• Таму я запрашаю на вакзал 6 сьнежня на вакзал — мы там правядзем сход.

• Яны сядзяць, як мышы пад венікам, — на сходах. А калі хтосьці асьмеліцца нешта запярэчыць — сядзь! І сядае, і рады, што на сваё месца, а не ў турму.

• Мяне таксама арыштоўвалі — маскі-шоў ўварваліся ў офіс, усё канфіскавалі.

• Мы правялі кампанію у Дымках Барысаўскага раёна. Улады прыслухаліся

• Літаральна ўчора Лукашэнка заявіў, што я атрымліваю расейскія грошы. У яго няма доказаў. А ў мяне — ёсьць. Усе гады свайго прэзыдэнцтва Лукашэнка клянчыў грошы ў Расеі. Як толькі яна перастала даваць — пасварыўся з Расеяй.

• Няма здаровага сэнсу ў абвастрэньні стасункаў з Расеяй. Трэба сябраваць з Эўразьвязам, але не за кошт сваркі з Расеяй.

• Прачытаў верш: “Стаю на асфальце, у лыжы абуты…“ Стаяць у лыжах на асфальце — гэта і ёсьць стабільнасьць? Ды яшчэ зь міліцэйскімі палкамі?

• Чаму ў мяне столькі прэтэнзій да Лукашэнкі? Яго дзеяньні пачынаюць наносіць эканамічную шкоду краіне.

• Перайшоў да праграмы. Сяло трэба вывесьці з уласнасьці дзяржавы. Павінны зьявіцца гаспадары, сельскагаспадарчыя мэнэджэры.

• А ён шантажыруе начальнікаў: “Як у цябе прагаласуюць, тое і атрымаеш — крэдыты, рэсурсы“.

• Тое самае і ў гарадах — людзі павязаныя кантрактамі.

• Наша сельская гаспадарка, калі яе не прыгнятаць, можа вырабляць столькі!

• Мы зможам выплачваць мацярынскі капітал. На дзіця, на яго рост, адзеньне, адукацыю.

• Мы не забудзем пра дзяцей вайны.

• Пэнсіі будуць павышацца, прывязвацца да заробкаў.

• Грошы не ў прэзыдэнта. Грошы — дзяржаўныя. Ня ён нас корміць і апранае, а мы яго.

• Другая крыніца атрыманьня грошай — у сярэднім і дробным бізнэсе.

• Трэцяя крыніца — тое, што называецца лідэрскай эканомікай. Трэба вывесьці прадпрыемствы з-пад дзяржаўнага кантролю.

• Усе эканамічныя праблемы ўпіраюцца ў палітычныя.

• Ня будзе вяртаньня да дыктатуры. Усё будзе добра. Вам хто толькі не абяцаў гэта. Паверце свайму паэту. Але калі я вам не буду падабацца — я за ўладу чапляцца ня буду.

• Уявіце такую карціну: Новы год. Вы прагаласавалі за новага прэзыдэнта — Уладзімера Някляева. Я вас віншую з Новым годам. А недзе каля елкі сядзіць каля тэлевізара Лукашэнка з сынам. А я дзякую яму, што ён захаваў незалежнасьць, сацыяльныя гарантыі... І дзякую, што ён не пайшоў на фальсіфікацыю выбараў. Уявілі карціну? І што здарылася? Нічога… Доўжыцца жыцьцё. Але пакуль яшчэ ня Новы год. Наперадзе выбары.

• Не хадзіце на датэрміновыя выбары. Нічога ня бойцеся.

• І яшчэ адно запрашэньне: 19 сьнежня а 20-й гадзіне прыходзьце на плошчу сьвяткаваць нашу з вамі перамогу.

• А 6-й вечара 6 сьнежня — Прывакзальная плошча. Мы разам, мы пераможам“

• Чытае верш “Я прыйшоў, каб вы перамаглі…“. На гэтым выступ скончыўся.

Аляксандар Лукашэнка правам выступу па тэлебачаньні а 19:30 не скарыстаўся.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG