Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Нас з заняткаў адпусьцілі, і падарункі далі — каб прагаласавалі датэрмінова»


«Чаму вы прыйшлі галасаваць датэрмінова? Ці не баіцеся, што Ваш голас ня будзе ўлічаны?» На гэтыя пытаньні адказваюць выбарцы Гомелю.

Спадарыня: «Справа ў тым, што я зьбіраюся зьяжджаць. І калі паеду, то трэба ж аддаць свой голас. Я паставіла подпіс, узяла бюлетэнь, зрабіла ўсё, як належыць. Чаму мой голас ня будзе ўлічаны? Чаму я павінна баяцца? Якім ён чынам ня будзе ўлічаны? Як гэта зрабіць? Гэта ж немагчыма — вакол назіральнікі стаяць. Вельмі складана! Я ў свой час была чальцом выбарчай камісіі».

Студэнт: «Нас з пары адпускалі, падарункі яшчэ давалі».

Студэнт: «Давайце я скажу. Давалі падарункі — па дзьве нейкія асадкі. І сказалі, што ў пятніцу можна на вучобу не ісьці тым, хто пойдзе галасаваць».

Студэнтка: «Улічаць! Куды яны падзенуцца! Мы ж — аптымісты. Верым, што галасы ўлічаць».

Студэнт: «Усе пайшлі, і я пайшоў. Ёсьць падазрэньне, што галасы датэрміновыя ня ўлічаць. Магчыма, такое й будзе».

Студэнт: «Вучоба, сэсія, заліковы тыдзень. Потым ня будзе часу».

Спадарыня: «Таму, што я еду далёка, у бабуліну й дзядулеву вёску. Я сама з Варонежу, я ў пятніцу аб 11.20 зьяжджаю. А як хочуць! Я думаю, што галасы будуць улічаны».

Спадар: «Ды не, я не баюся. Усе ведаюць, што можна прагаласаваць датэрмінова».

Спадар: «Мне 88 гадоў. Сёньня я адчуў, што магу дайсьці. А хто ведае, 19-га я дайду ці не дайду? Я не баюся, я ўпэўнены ў шчырасьці справы».

Спадарыня: «Нам так зручна. Мы заўсёды галасуем і заўсёды нашыя галасы ўлічваюць».

Студэнт: «Запрашалі. Здаецца, што ўсё справядліва й сумленна».

Спадарыня: «Хачу аддаць свой голас. Я ніколі не баюся. Я ня веру ў ніякае фальшаваньне і заўсёды галасую. Не заўсёды датэрмінова, але іншым разам і датэрмінова».

Студэнтка: «Я лічу, што лепей прагаласаваць у дзень выбараў непасрэдна».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG