Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Яшчэ ж цэлы тыдзень, каб вызначыцца і выбраць"


Ці вызначыліся, за каго будзеце галасаваць на выбарах? Што паўплывала на Ваш выбар? Адказваюць людзі на вуліцах Івацэвічаў.




Спадар: "Я яшчэ нават не магу вам і сказаць, за каго буду галасаваць.
Яшчэ ж цэлы тыдзень часу, каб вызначыцца і выбраць".

Спадарыня: "За каго буду галасаваць – гэта ж неабавязкова агучваць.
Але я выбар свой зрабіла. Магу сказаць, што мяне задавальняе існуючае
кіраўніцтва".

Спадарыня: "Я буду галасаваць за Лукашэнку. Лічу, што мой дабрабыт за
апошні час палепшыўся. Слухала альтэрнатыўных кандыдатаў, але мне не
спадабалася тое, што і як яны гаварылі".

Спадар: "Я буду галасаваць за бацьку. Мы ўвесь час за яго галасуем".

Спадарыня: "Я асабіста ведаю, за каго буду галасаваць на выбарах.
Увогуле я працую на будоўлі, мне добра, сытуацыя мяне задавальняе
цалкам. Я пэнсіянэрка, але вось мне дазволілі працаваць".

Спадар: "Я пакуль не зусім і вызначыўся, за каго аддам свой голас. Але,
хутчэй за ўсё, пастаўлю подпіс за Шурыка".

Спадарыня: "Прагаласую за дзейнага кіраўніка краіны. Мяне збольшага
ўсё задавальняе".

Спадарыня: "Я прыняла рашэньне, за каго прагаласую, а на выбар
паўплывала мая стабільнасьць".

Спадар: "А хто яго ведае, я пакуль што ня вызначыўся канчаткова. За каго ж
тут можна яшчэ галасаваць? Слухаў альтэрнатыўных кандыдатаў, ня
вельмі яны мне спадабаліся. Буду, відаць, галасаваць за Лукашэнку".

Спадарыня: "Я пакуль яшчэ не выбрала, за каго буду галасаваць. Да
выбараў цэлы тыдзень, а гэта даволі шмат, таму яшчэ ёсьць час. Але
найбольш мне імпануе Рымашэўскі. Таму ня ведаю, магчыма, прагаласую за
яго".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG