Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Трэба два тэрміны, а ён ужо — невядома, да бясконцасьці»


Ці вызначыліся вы за каго будзеце галасаваць на прэзыдэнцкіх выбарах? Што паўплывала на ваш выбар? Адказы гарадзенскіх мінакоў.

Маладая спадарыня: «За нашага Лукашэнку, мне ён падабаецца, мне падабаецца, што ён робіць для Беларусі, я не хачу нікога…»

Сталая спадарыня: «Ня вырашылі яшчэ, але думаем вырашыць. Будзем бачыць, за каго. Можа, й за новага».

Спадарыня: «На галасаваньне, напэўна, пайду, але яшчэ ня вырашыла, за каго галасаваць».

Маладая спадарыня: «За каго? А можна, гэта застанецца таямніцай? Я сваё меркаваньне пры сабе пакіну, добра?»

Сталы спадар: «Апроч Лукашэнкі, няма іншай кандыдатуры».

Спадарыня: «За прэзыдэнта нашага Аляксандра Рыгоравіча пайду…»

Спадар: «За Някляева, таму што ён лепшы, я лічу, кандыдат за іншых».

Малады спадар: «За каго — вырашыў, але не скажу, гэта маё рашэньне».

Малады спадар: «Яшчэ ня вырашыў. Можа, супраць усіх».

Спадар: «Так, вырашыў — за Цярэшчанку. Ён сваёй праграмай зацікавіў».

Сталая спадарыня: «Абавязкова будзем, за эканаміста, ён паляк».

Яе дачка: «Раманчук. Але толькі не за Лукашэнку».

Спадарыня: «Яшчэ ня вызначыліся. Мы лічым, што трэба ўжо памяняць».

Яе муж: «Мы так лічым, што трэба мяняць».

Спадарыня: «Для рабочага на сёньняшні дзень зроблена зусім мінімум. Прыгнятаюць з усіх бакоў менавіта рабочую клясу. Вярхі атрымліваюць заробкі добрыя, рабочы атрымлівае мізэр. Чатырыста-пяцьсот тысяч на сёньняшні дзень — гэта ня грошы».

Яе муж: «А начальства атрымвае па два з паловай мільёны».

Спадарыня: «А ня мае сэнсу, усё выбрана ўжо».

Сталы спадар: «Пакуль прэтэндэнтаў дастойных я ня бачу, таму ўстрымаюся пакуль. Але галасаваць пайду, там вырашу».

Спадар: «Я ня выбраў яшчэ, ня вырашыў».

Спадар: «Яшчэ ня вырашыў, час ёсьць, пакуль падумаю. Новы конь баразны не псуе, як гаворыцца. Напэўна, новы прэзыдэнт быў бы лепш, канечне. Але думаю, што будзе стары. Усё ўжо вырашана: галасуйце не галасуйце, усё роўна будзе Аляксандар Рыгоравіч, я так думаю».

Сталы спадар: «Абавязкова пайду, каб за любога прагаласаваць, абы не за Лукашэнку. Таму што ён надакучыў мне. За тое, што ён парушыў канстытуцыю. Трэба два тэрміны, а ён ужо — невядома, да бясконцасьці, вось таму».
XS
SM
MD
LG