Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Андрэй Саньнікаў: Я выйграю ў Лукашэнкі ў другім туры


Андрэй Саньнікаў

Андрэй Саньнікаў

1 сьнежня на першым канале беларускага тэлебачаньня адбыўся другі выступ кандыдата ў прэзыдэнты Андрэя Саньнікава.

















Тэзы выступу


• Яшчэ на некалькі дзён мы сталі бліжэй да свабоднай Беларусі. Пасьля выступу мяне падтрымалі сотні людзей. Беларусы паверылі, што можна пазбавіцца дыктатуры. Рэйтынг Лукашэнкі — 20%, альтэрнатыўных канд — больш за 50%. Беларусь прачнулася. Лукашэнка ўжо прайграў. У Беларусі непазьбежны другі тур. І я выйграю ў другім туры ў Лукашэнкі.

• Былі падрыхтаваныя ілжывыя фільмы пра апазыцыю. Але ўлада спалохалася. Пасьля майго выступу, пасьля выступу Някляева ва ўлады здарылася істрэтыка.

• Я хачу даць адпор паклёпнікам. Што тычыцца сьмерці Бябеніна. Два ананімныя экспэрты АБСЭ не праводзілі дасьледаваньня, яны нават расейскай мовы ня ведаюць. Яны толькі вывучылі міліцэйскія дакумэнты. Яны ня мелі права рабіць такія высновы. Я магу назваць прычыны, чаму экспэрты засталіся ананімнымі. Пасьля справы Аўтуховіча і Асіпенкі таксама прыяжджаў экспэрт, які пацьвердзіў, што яны тэрарысты. Мы ўсе бачылі, што справа рассыпалася нават у лукашэнкаўскім судзе. Гэта экспэртыза стаіць у адным шэрагу з экспэртызай Алега Бябеніна.

• Бябеніну пагражалі, маёй сям’і таксама пагражалі, таму я выключыў тэлефоны

• Я абяцаю, што справа Бябеніна будзе расьсьледаваная і раскрытая

• Мінулым разам я абяцаў, што падрабязней спынюся на праграме Яе назва — «Моцная Беларусь для свабодных юдзей».

• Беларусь трэба вярнуць народу

• Крытыкуе памер пэнсій, стыпэндый. Узгадвае лядовыя палацы, дэмаграфічную сытуацыю.

• Застанецца прзыдэнцкая форма кіраваньня, але тэрміны абмежананыя будуць.

• Няма незалежнага суду. Я сам адседзеў 15 сутак

• Паабяцаў адмысловую камісію, якая перагледзець усе несправядлівыя прысуды.

• Пэнсіі, стыпэндыі мізэрныя. Грамадзяне павінны атрымаць больш. Пэнсійны фонд будзе фармавацца па-іншаму.

• Паабяцаў вярнуць ільготы.

• Распусьціць БРСМ.

• Мінімальныя падаткі.

• Будзе рэалізавана праграма “Беларуская сям’я“. Наша мэта — 10 мільёнаў беларусаў у 2015 годзе. Пачынаючы з другога дзіця — 5 тысяч эўра дапамога.

• Жыльлёвая праграма, зьнізіць кошты на жытло.

• Мэдыцына застанецца бясплатнай, але якаснай.

• Адкуль сродкі? Беларусы працуюць ня менш за іншых, але атрымоўваюць мала.

• Прамысловасьць адстала, камандная адміністрацыйная сыстэма зжыла сябе.

• Гарантыя абароны прыватнай уласнасьці.

• Дзясяткі мільёнаў даляраў інвэстыцыяў прыйдуць у Беларусь.

• Прафсаюзы будуць незалежнымі.

• Паабяцаў бюджэтную рэформу, ліквідацыю прэзыдэнцкага фонду.

• Будзе аграрная рэформа.

• Мы імкнемся з Эўразьвяз — атрымаем субсыдыі ў сельскую гаспадарку.

• Праз 5—7 гадоў Беларусь стане сябрам ЭЗ.

• Паабяцаў вярнуць добрыя стасункі з краінамі, зь якімі пасварыўся Лукашэнка.

• Паабяцаў дамагчыся адмены візаў у Эўропу.

• Будзе свабодная эканамічная прастора.

• Наш шлях разьвіцьця — лібэралізацыя гандлю, уступленьне ва Ўсясьветную гандлёвую арганізацыю.

• Стратэгічнае партнэрства з РФ.

• Як бы цяпершняя ўлада не спрабавала нас пасварыць, усе ведаюць — беларусы ўмеюць сябраваць.

На 20-й хвіліне перайшоў на беларускую мову.

• Трэба вярнуць нацыянальную самапавагу, нацыянальныя сымбалі. Бел-чырвона-белы сьцяг і “Пагоня“ стануць дзяржаўнымі.

• Ганьба, што ў краіне няма нацыянальнага ўнівэрсытэту.

• Узгадаў Мулявіна, які з Уралу, служыў у Беларусі, стварыў “Песьняроў“. Песьняры вялікімі сталі толькі дзякуючы беларускай мове, беларускай песьні.

• 20 сьнежня мы прачнемся ў іншай краіне.

• Беларусы, хопіць спаць! Размаўляйце са сваімі сябрамі, падтрымайце мяне, Уладзімера Някляева, іншых дэмакратычных кандыдатаў.

• Эўрапейская моладзь змагалася за сваё права езьдзіць па сьвеце бязь візаў. Зьвярнуўся да моладзі. Запрасіў на плошчу 19 сьнежня.

• Зьвярнуўся да жанчынаў, каб не трымалі мужоў, да мужчын. Запрасіў на плошчу — сьвяткаваць перамогу.

• 19 сьнежня ўвечары ўвесь сьвет будзе глядзець на Беларусь.

• Гісторыя робіцца сёньня. Мы пераможам!

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG