Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саньнікаў: Да зьмены ўлады засталося некалькі тыдняў


Андрэй Саньнікаў

Андрэй Саньнікаў

24 лістапада а 19-й гадзіне па Першым канале беларускага тэлебачаньня выступіў кандыдат у прэзыдэнты Андрэй Саньнікаў.

Выступ свой ён пачаў на расейскай мове. З мары пра свабодную Беларусь.











Тэзы выступу


• Лукашэнка ўжо прайграў. Калі стэндаў зь ягонымі фатаграфіямі нікога не было. У яго няма падтрымкі народу. Ён нават асабіста не прыйшоў на ўручэньне пасьведчаньня кандыдата.

• Да зьмены ўлады засталося некалькі тыдняў. А пакуль краіну называюць апошняй дыктатурай Эўропы.

• 14 лістапада 1996 году краіна пачала скатвацца ў дыктатуру — калі зьнялі Ганчара з пасады старшыні ЦВК.

• Галоўная задача ЦВК з той пары, калі яго узначаліла Ярмошына, — фальсыфікацыя выбараў. Пра якія сумленныя выбары пры Ярмошынай можа ісьці гаворка?

• Увосень 1996 году я сышоў у адстаўку з пасады намесьніка міністра замежных спраў.

• Я прафэсійны дыплямат.

• Павінен быць падзел уладаў. Усе галіны павінны быць незалежныя. Суд і прэса — таксама.

• Нашы падаткі быццам бы ідуць на заробкі. Але настаўнікі, лекары — незадаволеныя заробкамі. Падаткі ідуць на курорты Лукашэнкі, утрыманьне Бакіева.

• У бюджэце няма грошай на лячэньне хворых дзяцей.

• У 1996 годзе Лукашэнка страціў права называцца законна абраным прэзыдэнтам. Пакуль дыктатары незаконна ўтрымліваюць уладу, яны пераконваюць народ, што краіна квітнее. Але народ ня верыць яму.

• Тэма зьніклых. Памер Карпенка. Зьнік Захаранка. Віктар Ганчар і Анатоль Красоўскі. Калі б яны засталіся жывыя, краіна была б іншай.

• Нядаўна мы зьвярнуліся да 5 пастаянных чальцоў ААН з просьбай расьсьледаваньня справаў зьніклых. Я ўдзячны прэзыдэнту РФ Мядзьведзеву за падтрымку.

• Народ наш запалоханы. Трымаюць кантрактнай сыстэмай, пагрозамі звальненьняў, высяленьняў з інтэрнатаў.

• Нельга галасаваць датэрмінова — галасы скрадуць.

• Беларусь стала вялікай пацёмкінскай вёскай.

• Маёй сям’і ня раз пагражалі. Абшуквалі нават дзіцячую калыску.

• Загінуў мой сябра Алег Бябенін, улады не расьсьледуюць справу.

• Мая каманда кажа: хопіць баяцца.

• Мы звычайная эўрапейская краіна. У 1991 годзе сталі незалежнымі, у 1996 — страцілі свабоду.

• Усе краіны супраціўляліся. Вугоршчына ў 1956, Чэхаславаччына ў 1968-м. Беларусь таксама змагаецца. Беларускі народ цярплівы толькі да пэўнага часу. Менавіта ў Беларусі быў створаны самы моцны партызанскі рух.

• Нас называюць апазыцыяй. Але ня мы апазыцыя, а той, хто жыве ў Драздах за высокім плотам.

• Галоўнай задачай лічу паляпшэньне жыцьця людзей. Праз 7 гадоў мы павінны дасягнуць лепшага жыцьця.

• Першы указ, які я падпішу — пра скасаваньне кантрактнай сыстэмы.

• Павінны быць моцныя прафсаюзы. Цяпер яны — інструмэнт кантролю.

• Прыбяром з школных праграм ідэалёгію.

• Пэнсіянэры павінны жыць годна.

• Служба ў арміі стане сапраўднай школай для сапраўдных мужчын.

• Павінна быць зьнятая забарона з Чарнобыльскай праблемы.

• Інвалідам, чарнобыльцам мусяць быць вернутыя льготы.

• Прадпрымальнікам — будзе адменены указ №760.

• Нашы прадукты сельскай гаспадаркі павінны выходзіць на эўрапейскія рынкі.

• Павінен быць рост, рух наперад. Словы заможнасьць і ўласнасьць павінны стаць нармальнымі.

• Мне сорамна за хамства Лукашэнкі, які зьневажае падначаленых. (Узгадаў Машэрава і Колю ў генэральскай форме).

• Узгадаў выпадак з трагедыяй пад Смаленскам, калі не была абвешчана жалоба. Яшчэ больш сорамна за Пінскую трагедыю.

• Беларусь будзе рухацца ў Эўропу.

• Сёньня партнэры дыктатара — Іран і Вэнэсуэла.

• У краіне шмат эканамістаў-прафэсіяналаў.

• У мяне ўжо ёсьць сьпіс будучага ўраду, ёсьць праграма трансфармацыі эканомікі, падрыхтаваная разам з эканамістам Злотнікавым.

• Калі Лукашэнка цудам ўтрымаецца ва ўладзе, цэны на нафту стануць непад’ёмнымі, крэдыты не дадуць.

• Зьвярнуўся да бізнэсоўцаў, дзяржаўных служачых: прафэсіяналы будуць патрэбныя і новай уладзе, але цяпер трэба зрабіць свой выбар.

• Запрасіў народ на плошчу 19 сьнежня, дзе будуць самыя лепшыя мужчыны і самыя прыгожыя жанчыны.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG