Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кандыдат на прэзыдэнта Андрэй Саньнікаў адмовіўся адказваць на пытаньні чытачоў і слухачоў “Свабоды”.

Радыё Свабода запрасіла ўсіх зарэгістраваных кандыдатаў у прэзыдэнты адказаць на пытаньні наведнікаў нашага сайту падчас онлайн-канфрэнцыяў. У іх ужо ўзялі ўдзел Рыгор Кастусёў, Алесь Міхалевіч, Віталь Рымашэўскі.

Наведнікі сайту "Свабоды" задалі Андрэю Саньнікаву больш за 70 пытаньняў.

Раней Андрэй Саньнікаў адмовіўся адказваць на пытаньні “Анкеты Свабоды” і на пытаньні пра здароўе і зьмены ў сыстэме аховы здароўя.

Радыё Свабода чакае адказаў наконт удзелу ў онлайн-канфэрэнцыі яшчэ ад аднаго кандыдата ў прэзыдэнты Аляксандра Лукашэнкі. Усе астатнія кандыдаты пагадзіліся адказаць на пытаньні наведнікаў сайту “Свабоды. Іх адказы можна ня толькі чытаць, але і слухаць у вечаровым эфіры "Свабоды".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG