Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь зноў падвышае кошт транспарціроўкі нафтапрадуктаў


Тарыф на транспарціроўку нафтапрадуктаў па тэрыторыі Беларусі з 1 студзеня 2011 году павялічваецца на 2,5% і складзе $1,64 за тону на 100 кілямэтраў.

Такое рашэньне замацавана пастановай міністэрства эканомікі Беларусі N157 ад 1 лістапада 2010 года "Аб тарыфе на паслугі па транспарціроўцы нафтапрадуктаў па магістральных нафтапрадуктаправодах, разьмешчаных на тэрыторыі Беларусі".

Пастанова прынятая ў адпаведнасьці з пагадненьнем паміж урадам Беларусі і ўрадам Расеі аб узаемадзеяньні пры эксплюатацыі магістральных нафтапрадуктаправодаў, разьмешчаных на тэрыторыі Беларусі і ўступае ў сілу з 1 студзеня 2011 году.

Як паведамлялася, папярэдняе падвышэньне тарыфаў адбылося 1 ліпеня 2010 году – тарыф быў павялічаны на 12,6% і склаў $ 1,6 за тону на 100 км. Да гэтага тарыфы на транспарціроўку нафтапрадуктаў павышаліся 1 студзені 2010 г.. Тады тарыф быў павялічаны на 4,4% і склаў $ 1,42 за тону на 100 км.

Транзыт нафтапрадуктаў па тэрыторыі Беларусі ажыцьцяўляе расейскае прадпрыемства "Захад-Транснафтапрадукт", якое зьяўляецца даччынай кампаніяй расейскай АК "Транснафтапрадукт".

Сярэднегадавы аб'ём транзыту нафтапрадуктаў па тэрыторыі Беларусі складае 9 мильёнаў тон.
XS
SM
MD
LG