Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь падвысіла стаўку на транзыт нафтапрадуктаў на 12,7%


Тарыф на паслугі па транзыце нафтапрадуктаў па магістральных нафтаправодах Беларусі з 1 ліпеня бягучага году падвышаны на 12,7% і складае $ 1,60 за тону нафтапрадуктаў, перамешчаных на адлегласьць 100 км.

Як падае БЕЛТА са спасылкай на Міністэрства эканомікі Беларусі, рашэньне прынятае ў адпаведнасьці з пагадненьнем паміж урадам Беларусі і ўрадам Расеі аб узаемадзеяньні пры эксплюатацыі магістральных нафтаправодаў, разьмешчаных на тэрыторыі Беларусі, ад 8 чэрвеня 2004 году.

Нагадаем, што 1 студзеня 2010 тарыф на транзыт нафтапрадуктаў па тэрыторыі Беларусі быў падвышаны на 4,4% і склаў $ 1,42 за тону нафтапрадуктаў, перамешчаных на адлегласьць 100 км.

Транспарціроўку расейскіх нафтапрадуктаў па тэрыторыі Беларусі ажыцьцяўляе "Захад-Транснафтапрадукт" (даччыная фірма расейскага АК "Транснафтапрадукт")
XS
SM
MD
LG