Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За занядбаньне могілак заяўніца патрабуе ад уладаў 100 мільёнаў рублёў


Зінаіда Цімошак
Зінаіда Цімошак
У панядзелак 8 лістапада Слуцкі раённы суд разглядаў пазоў грамадзкай актывісткі Зінаіды Цімошак да мясцовага райсавету, райвыканкаму і падначаленага ім камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Слуцкая жыльлёва-камунальная гаспадарка».

Заяўніца лічыць, што менавіта гэтыя юрыдычныя асобы нясуць адказнасьць за разбураны стан найстарэйшых (цяпер закрытых) у Слуцку могілак па вуліцы 14 партызан. Свае высновы заяўніца аргумэнтуе спасылкамі на pакон «Аб пахаваньні і пахавальнай справе» і на Закон «Аб абароне правоў спажыўцоў». У адпаведнасьці з гэтымі дакумэнтамі Зінаіда Цімошык просіць суд спагнаць са Слуцкага райсавету, райвыканкаму і КУП «Слуцкі ЖКГ» 100 мільёнаў рублёў. Выкарыстаць гэтую суму спадарыня Цімошак мяркуе на добраўпарадкаваньне пагосту.

Судзьдзя Юлія Паўленка рашэньне не прыняла. 8 лістапада ад 9 раніцы суд адновіць сваё паседжаньне ў гэтай справе.

Слуцкія могілкі.

Зінаіда Цімошак жыве ў Слуцку. Скончыла Менскі пэдагагічны інстытут. Працавала настаўніцай гісторыі й замежнай мовы. Цяпер яна мэдыя-актывістка, актывістка грамадзянскай кампаніі «Наш дом», праваабаронца.

5 кастрычніка 2010 году Зінаіда Цімошак празь недзяржаўныя СМІ зьвярнулася з заклікам да ўсіх неабыякавых людзей далучыцца да грамадзкай ініцыятывы «Кветкі замест асоту!» і патрабаваць ад улад неабходных адлічэньняў з падаткаў для годнага ўтрыманьня могілак. Па словах Зінаіды Цімошак, фотаздымкі зь некаторых месцаў пахаваньняў у Слуцкім і Капыльскім раёнах — нібыта кадры з фільма жахаў: паваленыя помнікі, зарасьнікі пустазельля, горы сьмецьця...
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG